https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Больш як 320 прадпрыемстваў з 15 краін будуць прадстаўлены на выстаўцы EnergyExpo-2014 у Мінску


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі Беларусі.
Прадукцыя больш як 320 прадпрыемстваў і арганізацый з 15 краін будзе прадстаўлена ў 2014 годзе на міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы "Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра" EnergyExpo. 

"Прыкладна пятая частка ўдзельнікаў - замежныя экспаненты, у тым ліку прадстаўнікі Аўстрыі, Германіі, Італіі, Кітая, Літвы, Польшчы, Турцыі, Фінляндыі, Францыі, Чэхіі", - звярнулі ўвагу ў Мінэнерга. У структуры экспазіцыі прадугледжаны галіновыя раздзелы для міністэрстваў энергетыкі, прамысловасці, прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржстандарта.

У выстаўцы прымуць удзел вядучыя прадпрыемствы энергетычнай галіны Беларусі, уключаючы ААТ "Белэнергарамналадка", РУП "Белэлектрамантажналадка", завод "Энергаабсталяванне", РУП "Белаазёрскі энергамеханічны завод". Са сваёй прадукцыяй, вядомай як у нашай краіне, так і за мяжой, пазнаёмяць прадпрыемствы і арганізацыі, якія ўваходзяць у склад ДВА "Белпалівагаз" - НВ РУП "Белгазтэхніка", РУП "Белгіпрагаз", ААТ "Навагрудскі завод газавай апаратуры". Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях прадставіць найноўшыя навукова-даследчыя распрацоўкі беларускіх вучоных.

Наведвальнікі экспазіцыі змогуць азнаёміцца з сучаснымі распрацоўкамі ў сферы энергетыкі, экалогіі і энергазберажэння вядомых замежных кампаній Siemens, Caterpillar, Turbomach, FILTER.

Выстаўка EnergyExpo з 1995 года прыцягвае ўвагу вядучых беларускіх і сусветных вытворцаў абсталявання, тэхналогій і матэрыялаў для энергетыкі, экалогіі, энергазберажэння і электратэхнікі і з`яўляецца адной з самых вялікіх па гэтай тэматыцы ў краінах СНД і Балтыі.

EnergyExpo стане адным з мерапрыемстваў XIX Беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму, які пройдзе ў Мінску з 14 па 17 кастрычніка ў адпаведнасці з распараджэннем прэм`ер-міністра Беларусі. Форум таксама ўключае IX Міжнародную спецыялізаваную выстаўку "Водныя і паветраныя тэхналогіі" (Water&Air Technologies), X Спецыялізаваную выстаўку святлотэхнічнага абсталявання "ЭкспаСвятло" (ExpoLight) і XIX Беларускі энергетычны і экалагічны кангрэс.

10 кастрычніка 2014, Мінск
Таццяна Іванюк - БЕЛТА
 
Дата публикации:10.10.2014
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1184
 
Ключевые слова:
Выставка Энергетика Экология Энергосбережение Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме