https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дэвальваваць беларускі рубель услед за расійскім не плануецца


Аб гэтым заявіла 18 кастрычніка журналістам старшыня праўлення Нацыянальнага банка.
Надзея Ермакова адзначыла, што Казахстан, які нароўні з Беларуссю з`яўляецца членам Еўразійскага эканамічнага саюза, не плануе аслабляць курс нацыянальнай валюты ўслед за расійскім рублём. "А чаму мы павінны бегчы за расійскім рублём? А раптам ён як золата потым паднімецца?" — падкрэсліла кіраўнік Нацбанка. 

Паводле яе меркавання, шмат спекуляцый робіцца вакол тэмы дэвальвацыі расійскага рубля. "Заўтра ён скокне ўгару, дык што мы будзем услед за ім бегчы?" — задала рытарычнае пытанне Ермакова. 

Старшыня праўлення Нацбанка мяркуе, што беларускім экспарцёрам не трэба спадзявацца на аслабленне курсу нацыянальнай валюты, а павышаць канкурэнтаздольнасць сваёй прадукцыі за кошт скарачэння затрат і памяншэнне сабекошту. 

"З іншага боку, неабходна працаваць з расійскімі пакупнікамі. Акрамя дэвальвацыі ў Расіі назіраецца інфляцыя", — звярнула ўвагу Надзея Ермакова. 

Адказваючы на пытанні журналістаў, кіраўнік Нацбанка не пагадзілася з меркаваннем аб тым, што курс беларускага рубля сёння пераацэнены. 

"Сказаць, што сёння курс нашага рубля нерэальны, нельга. Мы будзем праводзіць палітыку павольнай дэвальвацыі рубля", — адзначыла Надзея Ермакова. 

Пры гэтым яна дадала, што неабходна захоўваць прывабнасць укладаў у нацыянальнай валюце. "Гэта вельмі важна", — рэзюмавала Надзея Ермакова.

Дзмітрый Заяц, БелаПАН
Мінск, 18 кастрычніка 2014
 
Дата публикации:18.10.2014
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1021
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Инфляция Девальвация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме