"Таму што яна не патрэбна нікому. Вайна вядзецца, калі хтосьці думае перамагчы, але ўсе бакі канфлікту перакананыя, што перамогі ім не атрымаць: ні ўкраінская армія не пераможа, ні армія супраціўлення, якая там ёсць і якую завуць сепаратыстамі. Многія лічаць, што там Расія ваюе, Расія там не ваявала, і, калі яна будзе ваяваць, яна таксама не пераможа, толькі горш зробіць", — прыводзіць словы Лукашэнкі дзяржаўнае інфармагенцтва БелТА.
"Ведаючы псіхалогію, вельмі добра ведаючы кіраўніцтва Расіі, — Расія не жадае ні з кім весці, а ў гэтай сітуацыі тым больш, эканамічную вайну, — лічыць беларускі кіраўнік. — Калі Украіна, Малдова, іншыя краіны, падпісаўшы дагавор аб асацыяцыі з ЕС, не будуць шкодзіць Расіі, я ўпэўнены, хуткім часам, калі ўрону расійскай эканоміцы не будзе, вы нармалізуеце з ёй адносіны. Расія ў гэтай сітуацыі проста спрабуе абараніцца".
Лукашэнка адзначыў, што пэўная насцярожанасць ёсць не толькі ў Расіі, але і ў Беларусі, і пра гэта было сказана прэзідэнту Украіны Пятру Парашэнку на апошняй сустрэчы ў Мінску 26 жніўня.
Украінскаму прэзідэнту "былі прыведзеныя канкрэтныя палажэнні дагавора аб асацыяцыі з Еўрасаюзам, якія выклікаюць насцярожанасць". Паводле слоў Лукашэнкі, Парашэнка запэўніў, што калі гэта насцярожанасць перарасце ў канкрэтныя факты, то ўкраінскі бок будзе несці за гэта адказнасць. "На гэтым і вырашылі", — сказаў беларускі кіраўнік.

"Таму не трэба шкодзіць адзін аднаму. Ашукаць, абысці, змікшаваць неяк сітуацыю не атрымаецца: усюды добрыя спецыялісты: і ў Малдове, і ў Расіі, і ў Беларусі, і ва Украіне. Усё пралічваецца", — падкрэсліў ён.
БелаПАН
Мінск, 24 верасня 2014
Мінск, 24 верасня 2014