https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь увяла часовыя абмежаванні на ўвоз свініны з Чарнігаўскай вобласці Украіны з-за АЧС


Аб гэтым паведамілі ў дэпартаменце ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча Беларусі.
Паводле інфармацыі Дзяржаўнай ветэрынарнай і фітасанітарнай службы Украіны ад 1 верасня, успышка асабліва небяспечнага захворвання - афрыканскай чумы свіней зарэгістравана на тэрыторыі Чарнігаўскай вобласці Украіны. У сувязі з гэтым з 2 верасня ўводзяцца часовыя абмежаванні на ўвоз на тэрыторыю Беларусі з Чарнігаўскай вобласці жывых свіней, мяса свініны, у тым ліку ад дзікоў, і прадуктаў яго перапрацоўкі, скураной, рогакапытнай і кішачнай сыравіны, шчаціння, паляўнічых трафеяў, атрыманых ад успрымальных відаў жывёл.

Абмежаванні ўведзены таксама адносна кармоў і кармавых дабавак для жывёл расліннага і жывёльнага паходжання, у тым ліку з птушкі і рыбы, кармавых дабавак для катоў і сабак, а таксама гатовых кармоў для катоў і сабак, вырабленых з сыравіны, што паходзіць з Чарнігаўскай вобласці і не прайшла тэрмічную апрацоўку. Акрамя таго, абмежаваны ўвоз былога ва ўжыванні абсталявання для ўтрымання, забою і разбірання свіней.

У дэпартаменце Мінсельгасхарча інфармуюць аб неабходнасці прыняцця дадатковых мер кантролю па забеспячэнні біялагічнай абароны буйных свінагадоўчых комплексаў, а таксама свінагадоўчых ферм і гаспадарак усіх форм уласнасці.

Акрамя таго, дэпартамент са спасылкай на Рассельгаснагляд паведамляе аб далейшым распаўсюджванні АЧС у Смаленскай вобласці Расіі. Спецыялісты нагадваюць аб неабходнасці прыняцця мер абароны ад пранікнення небяспечнага захворвання на тэрыторыю краіны.

Афрыканская чума свіней (хвароба Мантгомеры) - кантагіёзнае віруснае захворванне свойскіх і дзікіх свіней. Захворванне перадаецца пры непасрэдным кантакце здаровых і хворых жывёл, праз прадукты са свініны, кляшчамі і механічна (транспартнымі сродкамі, пры перамяшчэнні жывёл). Вакцыны няма. Амаль усё пагалоўе хворых свіней памірае. Жывёлы з падазрэннем на захворванне знішчаюцца. Для чалавека АЧС бяспечная.

2 верасня 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:02.09.2014
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:944
 
Ключевые слова:
Эпизоотия АЧС Чарнігаў Украина
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме