https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мільярдэр Сорас заклікаў ЕС арганізаваць «план Маршала» для Украіны


Мільярдэр Джордж Сорас заклікаў лідэраў Еўрапейскага Саюза арганізаваць тэрміновы план дапамогі Украіне пасля масавых беспарадкаў, якія прывялі да гібелі больш за 80 чалавек, па аналогіі з планам ЗША па падтрымцы еўрапейскіх краін пасля Другой сусветнай вайны, вядомым як «план Маршала».
Сорас, адзін з самых багатых людзей свету, які зарабіў стан на валютных спекуляцыях, заявіў, што Германія павінна стаць лідэрам у падрыхтоўцы і ажыццяўленні гэтага плана, які павінен ўключаць крэдыты еўрапейскіх камерцыйных банкаў украінскім кампаніям, а таксама трэнінгі і кансультацыі для кіраўніцкага персаналу ў абмен на долі у саміх кампаніях або ўдзел у іх прыбытку.

«Украіна мае патрэбу ў тэрміновым сучасным аналагу «плана Маршала», з дапамогай якога ЗША дапамаглі перабудаваць Еўропу пасля Другой сусветнай вайны. Нямеччына павінна сёння згуляць такую ​​ж ролю, якую ЗША згулялі тады», — напісаў Сорас у адкрытым лісце. Мільярдэр-спекулянт таксама запэўніў, што яго фонд «Адраджэнне» (Renaissance Foundation), які працуе на Украіне з 1990 года, не датычны да беспарадкаў, хоць і «выступаў у якасці абаронцы тых, каго закранулі афіцыйныя рэпрэсіі».

Пасля разгону мітынгу ў Кіеве 30 лістапада фонд заявіў аб спыненні супрацоўніцтва з украінскімі ўладамі. Цяпер жа фонд гатовы падтрымаць імкненне украінцаў да будаўніцтва дэмакратычных інстытутаў, сцвярджае Сорас. Паводле яго слоў, Украіна адрозніваецца «дыверсіфікаванай эканомікай» і «высокай якасцю чалавечага капіталу» і таму патэнцыйна цікавая ў якасці аб’екта для інвестыцый.

Фонд «Адраджэнне» уваходзіць у створаную Сорасам сетку фондаў «адкрытага грамадства», якая складаецца з нацыянальных і рэгіянальных фондаў у больш чым 30 краінах свету, у тым ліку на тэрыторыі былога СССР.

Джордж Сорас нарадзіўся ў 1930 годзе ў Венгрыі. Ён займае 30-е месца ў спісе найбагацейшых людзей свету, складзеным часопісам Forbes. Яго стан (на сакавіку 2013) ацэньваецца ў 19,2 мільярда даляраў.

Звязда, 27 лютага 2014
 
Дата публикации:27.02.2014
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:971
 
Ключевые слова:
Финансы Кредиты Украина Беспорядки
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме