https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь не пойдзе на стварэнне сумесных кампаній па продажы калійных угнаенняў у Маскве


Аб гэтым заявіў 6 сакавіка Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытанні эфектыўнага функцыянавання калійнай галіны.
Беларусь не згодна ствараць СП з "Уралкаліем" у Маскве

"Апошнім часам у сродках масавай інфармацыі з`явіліся ўкідванні аб тым, што беларусы з расіянамі ледзь не аднавілі сумеснае прадпрыемства па продажах і ледзь не ствараюць новую кампанію з рэгістрацыяй у Маскве. Хачу адназначна сказаць, што гэта поўная лухта. Пра гэта я чую ў першы раз з гэтых сродкаў масавай інфармацыі і хачу дадаць толькі адно, што ніякіх сумесных кампаній у Маскве мы ствараць не будзем", — цытуе Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА.

Разам з тым, дадаў ён, беларускі бок адкрыты для перамоў з расійскімі калегамі. "Мы гатовы аж да аднаўлення нашага супрацоўніцтва, як гэта было ў лепшыя гады. Але такая кампанія будзе створана (калі будзе), толькі ў Мінску. Ніякіх замежных кампаній мы ствараць не будзем, мы навучаныя горкім вопытам працы", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Сёння раніцай "КоммерсантЪ" са спасылкай на неназваныя крыніцы паведаміў, што акцыянеры расійскага ААТ "Уралкалій" і кіраўніцтва Беларусі рыхтуюцца да перамоў аб аднаўленні партнёрства. Паводле звестак расійскага выдання, перамовы пройдуць праз месяц пры ўдзеле Аляксандра Лукашэнкі. Расійскі бок прапаноўвае стварыць новага агульнага трэйдара, зарэгістраванага ў Маскве, узамен Беларускай калійнай кампаніі. У капітале новага трэйдара "Уралкалій" хоча атрымаць кантрольны пакет (65%), але Мінск пакуль не згодны на гэтыя ўмовы, піша "КоммерсантЪ".

Арцём Шрайбман, БелаПАН
Мінск, 6 сакавіка 2014
 
Дата публикации:06.03.2014
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:952
 
Ключевые слова:
БКК Уралкалий Беларусь-Россия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме