https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


З-за пагаршэння ўмоў гандлю ў калійнай і нафтавай сферы беларуская эканоміка недаатрымала 5,4 працэнта ВУП


Аб гэтым заявіў 22 лістапада прэм`ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з парламентарыямі.
Як адзначыў прэм`ер-міністр, 2013 год для беларускай эканомікі быў складаны з-за збегу неспрыяльных знешніх умоў і ўнутраных фактараў: "Праселі традыцыйныя рынкі, крыху пагоршыліся ўмовы гандлю ў калійнай і нафтавай сферы". Страты айчыннай эканомікі ад зніжэння паставак хлоркалію і нафтапрадуктаў, паводле ацэнак Міністэрства эканомікі, склалі 5,4 працэнта валавога ўнутранага прадукту, сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Пры гэтым кіраўнік урада дадаў: "Нашы партнёры па Адзінай эканамічнай прасторы, дзе, здавалася б, магутная нафтагазавая падушка бяспекі, таксама ўзмацняюць бюджэтную палітыку. Ім даводзіцца эканоміць".

У гэтых умовах пазіцыя ўрада заключаецца ў тым, каб захаваць калектывы, рынкі, працаваць рэнтабельна. У цэлым Міхаіл Мясніковіч разлічвае, што бягучы год будзе завершаны ўстойліва. "Галоўнае - захаваць эканоміку прадпрыемстваў", - падкрэсліў ён.

22 лістапада 2013, Мінск
Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:22.11.2013
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1100
 
Ключевые слова:
Бюджет Промышленность ВВП Приватизация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме