https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Інкубатар малога прадпрымальніцтва КУП "Маладзёжная сацыяльная служба" 16 мая арганізуе дзелавую місію "Партнёрства дзеля развіцця" прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнесу Латвіі ў Беларусь


У рамках дзелавой місіі адбудзецца кантактна-кааперацыйная біржа, паведаміла прэс-служба Міністэрства эканомікі.
З латвійскага боку ў мерапрыемстве возьмуць удзел больш чым 15 арганізацый. Яны спецыялізуюцца на апрацоўцы металаў; арганізацыі архітэктурных і дызайнерскіх конкурсаў; распрацоўцы тэхналогій па апрацоўцы вады ў розных мэтах, праектаванні адзінай энергасістэмы для ўнутранага і вонкавага выкарыстання і прафілактыцы электрапрылад; будаўніцтве; вытворчасці вырабаў, якія выкарыстоўваюцца ў касметалогіі; аказанні паслуг бізнес-інкубатараў, а таксама выворчасці прылад для выраўноўвання, рыхлення і падрыхтоўкі глебы да сяўбы, вытворчасці мікраветраных генератарў з вертыкальнай воссю (VAWT) для павышэння электраэфектыўнасці, вытворчасці насенна-арэхавых сумесей, хлебабулачных вырабаў, драўляных цацак, прамысловага абсталявання, спецый.

Да ўдзелу ў біржы запрашаюцца беларускія прадпрыемствы, зацікаўленыя ў супрацоўніцтве ў гэтых галінах.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 14 мая 2013
 
Дата публикации:14.05.2013
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1397
 
Ключевые слова:
Беларусь-Латвия Предпринимательство Малый и средний бизнес
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме