https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дзяржава не будзе падтрымліваць бязладнасць у сельскай гаспадарцы


Аб гэтым 26 красавіка, наведваючы Хойніцкі раён Гомельскай вобласці, заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што, нягледзячы на належную арганізацыю работ у сельгаспрадпрыемствах і добрыя валавыя паказчыкі, даволі высокай застаецца закрэдытаванасць асобных гаспадарак. "Вы нават не разлічвайце, што бязладную вытворчасць мы будзем падтрымліваць", - падкрэсліў Прэзідэнт, звяртаючыся да губернатара Гомельшчыны Уладзіміра Дворніка.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, у Беларусі ёсць амаль 35 працэнтаў гаспадарак, якія могуць высокаэфектыўна працаваць і ў поўным аб`ёме забяспечваць патрэбнасці насельніцтва ў прадуктах харчавання. Яшчэ 15-20 працэнтаў таксама могуць даць добры вынік і забяспечыць экспарт, калі іх яшчэ крыху падтрымаць.

Што датычыцца перспектыў развіцця вёскі ў цэлым і раёнаў, якія пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС, у прыватнасці, Аляксандр Лукашэнка лічыць, што асноўны ўпор неабходна зрабіць на аграгарадкі. "Трэба мець на ўвазе, што ў кожную вёску мы прыродны газ не правядзём, і не толькі таму, што сродкаў не хапае, гэта проста не патрэбна", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Паводле яго слоў, такі падыход дыктуе тэхналагічнае развіццё і мадэрнізацыя аграпрамысловага комплексу, што скарачае патрэбнасць у рабочай сіле.

"Аграгарадкі і буйныя населеныя пункты мы будзем развіваць, але і так званыя неперспектыўныя вёскі мы таксама не кідаем. Там жывуць нашы людзі", - падкрэсліў беларускі лідар.

Што датычыцца чарнобыльскіх раёнаў, то, паводле слоў Прэзідэнта, для іх дзяржавай ужо зроблена нямала. "Праграма іх падтрымкі захаваецца, наколькі гэта не магчыма, а патрэбна", - адзначыў кіраўнік дзяржавы. Ён растлумачыў, што за мінулыя пасля чарнобыльскай трагедыі гады ўжо зніклі некаторыя, месцамі неабгрунтаваныя страхі, і людзі ў гэтых раёнах разумеюць, што там можна нармальна жыць і працаваць, хоць і з пэўнымі абмежаваннямі.

26 красавіка 2013, Хойніцкі раён
БЕЛТА

 
Дата публикации:26.04.2013
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1420
 
Ключевые слова:
Сельское хозяйство Рентабельность Гомельшчына
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме