Сесія ў Жэневе праходзіць 9-11 красавіка. У рамках сегмента высокага ўзроўню адбылося выступленне кіраўніка беларускай дэлегацыі па пункту парадку дня "Будучае ўстойлівасці: ад пераходу да пераўтварэнняў". Міхаіл Хвастоў выказаў бачанне Беларуссю скразных напрамкаў удзелу ЕЭК ААН у рэалізацыі рашэнняў Канферэнцыі ААН "Рыа+20", у першую чаргу шляхам садзейнічання перадачы і ўкараненню перадавых тэхналогій, а таксама заахвочвання інвестыцый ў адпаведныя сектары эканомікі.
Адбылося выступленне начальніка ўпраўлення эканамічнага супрацоўніцтва і ўстойлівага развіцця МЗС Беларусі Юрыя Ярашэвіча на тэму "Кіраванне ўстойлівым развіццём: рэгіянальныя вынікі і перспектывы з пункту гледжання інстуцыянальных рамак пасля "Рыа+20". Была падкрэслена неабходнасць захавання важнай ролі рэгіянальных камісій у рэалізацыі рашэнняў Канферэнцыі ААН "Рыа+20", распрацоўцы мэт устойлівага развіцця і стварэння эфектыўных інструментаў іх дасягнення. Адзначана значная роля, якую ўжо адыгрывае ЕЭК у гэтай сферы шляхам заахвочвання інавацый, павышэння энергаэфектыўнасці, укаранення найлепшых практык у жыллёвым сектары.
10 красавіка 2013, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА