https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь і Чэхія павінны дапамагаць адна адной знаходзіць і асвойваць новыя рынкі збыту


Беларусь і Чэхія павінны дапамагаць адна адной знаходзіць і асвойваць новыя рынкі збыту харчовай прадукцыі.
Такое меркаванне выказаў красавіка на чацвёртым пасяджэнні рабочай групы па супрацоўніцтву ў галіне сельскай гаспадаркі і харчавання Беларуска-Чэшскай змешанай камісіі па эканамічнаму, прамысловаму і навукова-тэхнічнаму супрацоўніцтву ў Горках намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Васіль Седзін.

Паводле слоў намесніка міністра, абодва бакі за час сумеснай работы з 2009 года дабіліся сур`ёзных зрухаў у развіцці супрацоўніцтва, асабліва ў сферы ўзаемнага гандлю. "Правядзенне рэгулярных сустрэч у рамках рабочай групы дае магчымасць нам непасрэдна, без пасрэднікаў, сустракацца, абменьвацца меркаваннямі, вопытам, удакладняць інфармацыю, вызначаць напрамкі далейшага супрацоўніцтва", - адзначыў ён.

Знешнегандлёвы абарот падведамных Мінсельгасхарчу прадпрыемстваў з Чэхіяй паказвае добрую дынаміку. У 2012 годзе ён павялічыўся больш як у тры разы адносна папярэдняга года і склаў $30,7 млн., у тым ліку за кошт павелічэння экспарту на $1,3 млн. Асноўнымі артыкуламі экспарту сталі: лён-сырэц і лён апрацаваны, прамысловыя тлушчы, рапсавы алей. Беларусы імпартавалі з Чэхіі ў мінулым годзе прадукцыі на $28,2 млн. Сярод імпартуемых тавараў: жывыя свінні, металапрофіль, прамысловыя печы, машыны і прамысловае абсталяванне.

На думку Васіля Седзіна, дасягнутыя паказчыкі тавараабароту паміж дзвюма краінамі далёка не адпавядаюць наяўнаму патэнцыялу для развіцця супрацоўніцтва. У абодвух бакоў існуюць вялізныя магчымасці для павелічэння тавараабароту, лічыць ён. Беларусь зацікаўлена ў продажы харчовай прадукцыі на рынкі Чэшскай Рэспублікі і краін Еўрапейскага саюза. У сваю чаргу экспарцёры Чэшскай Рэспублікі выказваюць зацікаўленасць ва ўмацаванні сваёй тавараправоднай сеткі на тэрыторыі краін Мытнага саюза, а таксама ў СНД.

"На сучасным этапе Чэхія і Беларусь могуць як канкурыраваць адна з адной за рынкі збыту сельскагаспадарчай і харчовай прадукцыі, так і дапамагаць адна адной гэтыя рынкі знаходзіць і асвойваць, падтрымліваць адна адну. Наша задача - зняць непатрэбную, нездаровую канкурэнцыю і забяспечыць максімальнае ўзаемаразуменне як паміж міністэрствамі, так і паміж прадстаўнікамі дзелавых колаў", - лічыць намеснік міністра.

Як адзначыла намеснік міністра па агульнай сельскагаспадарчай і рыбаводчай палітыцы ЕС, старшыня чэшскай часткі рабочай групы па супрацоўніцтву ў галіне сельскай гаспадаркі і харчавання Яраслава Бенеш-Шпалкава, у чэшскага і беларускага боку вялікая ўзаемная цікавасць для развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Чэхія для Беларусі можа стаць мостам, які адкрые рынак ЕС, а Беларусь для Чэхіі можа аказаць садзейнічанне ў перамяшчэнні тавараў на рынкі Мытнага саюза. "Мы зацікаўлены таксама прадаўжаць супрацоўніцтва па забеспячэнню якасці і бяспекі прадуктаў харчавання, сертыфікацыі беларускіх прадпрыемстваў на адпаведнасць патрабаваннем ЕС, навуковаму абмену, а таксама ў плане актывізацыі інвестыцыйнай дзейнасці ў Беларусі чэшскага бізнесу. У вашай краіне ўжо рэалізаваны не адзін паспяховы праект з удзелам чэшскага капіталу, і гэту работу трэба прадаўжаць", - лічыць яна.

У час перагавораў рабочая група абмеркавала праблемныя пытанні па сертыфікацыі харчовай прадукцыі, разгледзела прапановы абодвух бакоў па развіццю вытворчага, гандлёвага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва. Цікавасць чэшскага боку выклікала прапанова беларусаў інвесціраваць чэшскі капітал і тэхналогіі для стварэння ў Беларусі сумеснай вытворчасці па выпуску ветэрынарных прэпаратаў і кармавых дабавак.

Чэшскія госці азнаёміліся з матэрыяльна-тэхнічнай базай Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, наведалі рыбаводчы комплекс і вучэбную ферму акадэміі. 12 красавіка яны маюць намер азнаёміцца з рэалізацыяй інвестпраекта на Барысаўскім мясакамбінаце.

11 красавіка 2013, Горкі
Сяргей Кулягін - БЕЛТА
 
Дата публикации:11.04.2013
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1251
 
Ключевые слова:
Беларусь-Чехия Славянский мир Инвестиции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме