Аб гэтым заявіў сёння намеснік кіраўніка міністэрства Аляксандр Гур`янаў па пасяджэнні Прэзідыума Саўміна, дзе разглядаліся вынікі знешняга гандлю таварамі і паслугамі Беларусі ў студзені 2013 года.
Паводле слоў намесніка міністра, у пачатку года адзначаны значны рост імпарту па шэрагу галін. Гэта датычыцца Мінпрама, Мінгандлю, Мінтранса, Мінэнерга, канцэрнаў "Беллеспаперапрам", "Беллегпрам", "Белдзяржхарчпрам". "У шэрагу выпадкаў гэта выклікана рэалізацыяй інвестыцыйных планаў, у асобных выпадках ідзе значны рост імпарту прамежкавых і спажывецкіх тавараў", - канстатаваў Аляксандр Гур`янаў. У прыватнасці, больш як на 40 працэнтаў вырас імпарт харчовых тавараў, на 35 працэнтаў - нехарчовых спажывецкіх тавараў. На чвэрць павялічыліся імпартныя закупкі сыравіны, матэрыялаў і камплектуючых. На думку намесніка міністра, рост імпарту па прамежкавых таварах быў бы цалкам апраўданы, калі б выраслі аб`ёмы экспарту прадукцыі.
Для паляпшэння паказчыкаў знешняга гандлю таварамі разам з мерамі па нарошчванню экспарту неабходна ўзмацніць кантроль за абгрунтаванасцю імпартных закупак, удзяліўшы першачарговую ўвагу нарошчванню інвестыцыйнага імпарту, як і закладвалася ў планах на 2013 год, заявіў Аляксандр Гур`янаў. Павелічэнне інвестыцыйнага імпарту дапушчальна толькі для правядзення мадэрнізацыі, стварэння новых вытворчасцей.
У частцы гандлю паслугамі сітуацыя кардынальна лепшая, чым у гандлі таварамі. У студзені гэтага года забяспечаны апераджальныя, практычна на 22 працэнтныя пункты, тэмпы росту экспарту паслуг над тэмпамі росту імпарту. Дадатнае сальда гандлю паслугамі ў студзені павялічылася да $229 млн. У цэлым экспарт паслуг за студзень склаў $456,9 млн.
Заслухаўшы даклад намесніка міністра, прэм`ер-міністр Міхаіл Мясніковіч нагадаў аб прыярытэтных задачах МЗС у пытаннях нарошчвання экспарту і павышэння эфектыўнасці знешнегандлёвай дзейнасці. У прыватнасці, міністэрства павінна эфектыўна арганізоўваць работу і ствараць умовы для пашырэння паставак беларускай прадукцыі на знешнія рынкі, садзейнічаць прадпрыемствам у пошуку новых партнёраў і заключэнні новых экспартных кантрактаў. Таксама на якасным узроўні павінна быць арганізавана работа ў Еўразійскай эканамічнай камісіі, каб для суб`ектаў гаспадарання ствараліся роўныя ўмовы для работы. Міхаіл Мясніковіч прапанаваў МЗС арганізаваць сустрэчу з ключавымі экспарцёрамі Беларусі, абмеркаваць з імі найбольш актуальныя праблемы, выпрацаваць шляхі іх вырашэння, таксама вызначыцца, якім чынам павысіць эфектыўнасць нарошчвання экспарту. Акрамя таго, прэм`ер-міністр запатрабаваў забяспечыць эфектыўнае функцыянаванне 5 схем падтрымкі экспарту, вызначаных урадам.
12 сакавіка 2013, Мінск
БЕЛТА