https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Колькасць беспрацоўных у Беларусі за люты зменшылася на 0,9 адсотка


Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
У Беларусі колькасць беспрацоўных, зарэгістраваных у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, на канец лютага 2013 года склала 26,2 тыс. чалавек. Гэта на 16,7% менш, чым на канец лютага мінулага года і на 0,9% менш, чым на канец студзеня 2013 года.

Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на канец лютага 2013 года склаў 0,6% ад эканамічна актыўнага насельніцтва (на канец лютага 2012 года - 0,7%).

Паводле аператыўных даных, у студзені-лютым бягучага года на ўлік было пастаўлена 39,3 тыс. грамадзян, якія звярнуліся па дапамогу ў працаўладкаванні, з іх прызнана беспрацоўнымі 30,2 тыс. чалавек, або 76,8% ад колькасці тых, хто звярнуўся.

Аказана садзейнічанне ў працаўладкаванні ў студзені-лютым 26,5 тыс. чалавек, у тым ліку 21 тыс. беспрацоўных, або 79,1% ад усіх працаўладкаваных.

На аплатныя грамадскія работы ў студзені-лютым было прыцягнута 8,8 тыс. чалавек, з іх 6,2 тыс. беспрацоўных, або 70,3% ад колькасці прыцягнутых.

На канец лютага 2013 года ў агульнай колькасці зарэгістраваных беспрацоўных жанчыны складалі 45,3%.

На адну заяўленую ў органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне вакансію на канец лютага 2013 года ўмоўна прыпадала 0,4 беспрацоўнага (на канец лютага 2012-га - 0,6). З агульнай колькасці вакансій 77,8% прызначаны для працаўладкавання рабочых.

Сярэдні памер дапамогі на аднаго беспрацоўнага ў лютым склаў Br143,5 тыс., або 15,1% ад бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва.

18 сакавіка 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:18.03.2013
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1471
 
Ключевые слова:
Рынок труда Безработица в Беларуси Статистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме