https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дадатнае агульнае сальда плацежнага балансу Беларусі за 2012 год склала $81 млн.


Такія даныя змяшчаюцца ў аналітычным аглядзе Нацыянальнага банка Беларусі.
Агульнае плацежнае сальда плацежнага балансу Беларусі па выніах 2012 года сфарміравалася дадатным на ўзроўні $81 млн., або 0,1% да ВУП. У 2011 годзе сальда плацежнага балансу склала $2 млрд. 790,6 млн., або 4,7% да ВУП.

Сальда бягучага рахунку плацежнага балансу ў цэлым па выніках 2012 года склалася адмоўным у памеры $1 млрд. 868,3 млн. (у 2011 годзе - мінус $5 млрд. 82,4 млн.). У адносінах да ВУП гэтыя паказчыкі склалі адпаведна мінус 3% і мінус 8,6%.

Сальда першасных даходаў у 2012 годзе сфармавалася адмоўнае ў памеры мінус $1 млрд. 397,1 млн., знізіўшыся на 8,7 адсотка да 2011 года. Па артыкулу другасных даходаў сальда таксама сфарміравалася адмоўнае ў суме мінус $3 млрд. 386,3 млн. у сувязі з павелічэннем выплат па мытных пошлінах ад экспарту нафтапрадуктаў у бюджэт Расіі на 25,2% ў 2012 годзе ў параўнанні з 2011 годам.

Па фінансавым рахунку плацежнага балансу чысты прыток капіталу склаў $1 млрд. 545,6 млн. (2,4 працэнта да ВУП) супраць чыстага запазычання замежнага капіталу Беларуссю ў памеры $6 млрд. 804,6 млн. (11,6% да ВУП) у 2011 годзе.

Прамыя інвестыцыі ў эканоміку краіны склалі $1 млрд. 442 млн., знізіўшыся ў 2,8 раза ў параўнанні з 2011 годам (у лістападзе 2011 года быў ажыццёўлены продаж акцый ААТ "Белтрансгаз" на суму $2,5 млрд.).

Чыстае прыцягненне замежнага капіталу па фінансавым рахунку было забяспечана таксама за кошт прыцягнення банкамі $1 млрд. 155,2 млн., атрымання нефінансавым сектарам крэдытаў і пазык у памеры $474,6 млн. Сальда прыцягнення замежных крэдытаў і пазык Нацыянальным банкам і ўрадам Беларусі ў сувязі з атрыманнем трэцяга траншу крэдыту АКФ ЕўрАзЭС у памеры $440 млн. было таксама дадатным ($287,7 млн.).

Адток замежнага капіталу па фінансавым рахунку быў галоўным чынам абумоўлены ростам дэбіторскай запазычанасці і скарачэннем абавязацельстваў па камерцыйных крэдытах у суме $1 млрд. 320,4 млн.

18 сакавіка 2013, Мінск
Ганна Кот - БЕЛТА
 
Дата публикации:18.03.2013
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1372
 
Ключевые слова:
Нацбанк Беларуси Финансы Кредиты Сальдо Инвестиции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме