https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У дзяржпраграму "Інавацыйныя біятэхналогіі" ўключана больш як 30 новых мерапрыемстваў на 150 млрд. рублёў


Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў ад 14 сакавіка 2013 года № 180.
У дзяржпраграму "Інавацыйныя біятэхналогіі" на 2010—2012 гады і на перыяд да 2015 года ўнесены змяненні і дапаўненні. У тым ліку ў яе ўключана больш як 30 новых мерапрыемстваў на 150 млрд. рублёў, а яе агульнае фінансаванне павялічана ў 1,6 разу.

Як адзначае прэс-служба Саўміна, асноўныя інвестыцыі будуць накіраваны на стварэнне новых вытворчых участкаў у навуковых арганізацыях, установах адукацыі і аховы здароўя ў мэтах укаранення найболей перспектыўных і канкурэнтаздольных распрацовак беларускіх вучоных. Пры гэтым значныя рэсурсы будуць сканцэнтраваны на стварэнні высокарэнтабельных малатанажных вытворчасцяў біятэхналагічнай прадукцыі з высокім дададзеным коштам, заснаваных на сучасных генна-інжынерных і клетачных тэхналогіях.

Сярод найболей значных праектаў — стварэнне вытворчых участкаў па выпуску ахоўна-стымулюючых саставаў для перадпасяўной апрацоўкі насення сельскагаспадарчых культур у Інстытуце біяарганічнай хіміі НАН Беларусі, стварэнне Міжнароднага навукова-медыцынскага цэнтра па клетачных тэхналогіях для лячэння захворванняў чалавека з выкарыстаннем ствалавых клетак і інш.

Акрамя таго, у межах спецыяльнай падпраграмы "Малатанажная біятэхналогія" плануецца стварэнне 12 новых малатанажных вытворчасцяў біяпрэпаратаў для жывёлагадоўлі і аховы здароўя.

Праграма "Інавацыйныя біятэхналогіі" ўяўляе сабою распрацоўку новых сучасных тэхналогій і стварэнне новых навукаёмістых, высокатэхналагічных вытворчасцяў у галіне сельскай гаспадаркі, аховы здароўя, харчовай прамысловасці, біяэнергетыкі. У 2010—2012 гадах у межах праграмы выканана больш як 200 праектаў, створана 28 новых прадпрыемстваў і інавацыйных вытворчасцяў. З улікам новых мерапрыемстваў праграмы да 2015 года плануецца стварэнне чатырох новых прадпрыемстваў і 17 новых вытворчасцяў.

Ганна Афоніна, БелаПАН
Мінск, 20 сакавіка 2013
 
Дата публикации:20.03.2013
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1532
 
Ключевые слова:
Инновации Биотехнологии
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме