https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Саўмін Беларусі зацвердзіў пагадненне з Літвой аб супрацоўніцтве ў сферы інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій


Як паведамляе прэс-служба Савета міністраў Беларусі, гэта прадугледжана пастановай № 120 ад 22 лютага 2013 года.
Урад Беларусі зацвердзіў пагадненне з урадам Літвы аб супрацоўніцтве ў сферы інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій развіцця інфармацыйнага грамадства.

Пагадненне было падпісана ў Вільнюсе 23 лістапада 2012 года. Міністэрству замежных спраў даручана адправіць паведамленне аб выкананні Беларуссю ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўваходжання ў сілу гэтага пагаднення.

Дакументам прадугледжана, што Беларусь і Літва абавязуюцца дзяліцца вопытам, назапашаным у галіне рэгулявання сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, супрацоўнічаць у сферы развіцця электроннага ўрада і выкарыстання электроннага лічбавага подпісу, садзейнічаць развіццю інфармацыйнага грамадства, заахвочвання інвестыцый у IT. Апрача таго, урады абедзвюх краін плануюць заахвочваць стварэнне сумесных прадпрыемстваў і правядзенне навучальных курсаў, семінараў, канферэнцый, форумаў і выстаў, а таксама навукова-даследчую дзейнасць і абмен экспертамі.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 26 лютага 2013
 
Дата публикации:26.02.2013
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1505
 
Ключевые слова:
Беларусь-Литва Коммуникации Информационные технологии Инвестиции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме