https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Вядомы іранскі інвестар плануе будаваць жыллё ў Беларусі


Аб гэтым паведамілі ў Дзяржаўным камітэце па навуцы і тэхналогіях (ДКНТ).
Вядомая іранская кампанія Tehran Housing Investment плануе рэалізаваць у Беларусі праекты ў галіне жыллёва-камунальнага і жыллёва-прамысловага будаўніцтва.

Старшыня ДКНТ Ігар Войтаў 28 студзеня сустрэўся з кіраўніком іранскай кампаніі Tehran Housing Investment Саедам Ахмадам Магімі. На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні навукова-тэхнічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, у тым ліку ўмовы інвесціравання ў жыллёва-камунальнае і жыллёва-прамысловае будаўніцтва, стварэння сумесных прадпрыемстваў па інвестыцыйных праектах. Кампанія плануе рэалізаваць праекты на тэрыторыі Беларусі, а таксама разлічвае арганізаваць у Іране зборачную вытворчасць беларускіх вежавых кранаў і аўтапагрузчыкаў.

Tehran Housing Investment - важкі ігрок на рынку будаўнічых паслуг Ірана. Апошнім часам кампанія выходзіць на рынкі краін, якія сталі на шлях развіцця, з праектамі па будаўніцтву жылых дамоў, пасёлкаў, камерцыйных, адміністрацыйных і культурных аб`ектаў. Кампанія таксама аказвае фінансавыя паслугі. "Паміж нашымі краінамі завязаліся вельмі добрыя адносіны, на ўзроўні вышэйшага кіраўніцтва, і мы вельмі спадзяёмся, што кампанія Tehran Housing Investment замацуецца на беларускім рынку і будзе плённа працаваць у інтарэсах абедзвюх краін", - адзначыў Саед Ахмад Магімі.

У сваю чаргу старшыня ДКНТ Ігар Войтаў расказаў аб найбольш важных праектах Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Беларусі на 2011-2015 гады, а таксама праектах, у якіх замежныя кампаніі могуць прыняць удзел. У першую чаргу, гэта праекты ў галіне машынабудавання, медыцыны, фармацыі, новых матэрыялаў, біятэхналогій, ІКТ.

Іранская жыллёва-інвестыцыйная кампанія Tehran Housing Investment заснавана ў 1994 годзе з мэтай развіцця жыллёва-адміністрацыйнага будаўніцтва ў Тэгеране і іншых буйных гарадах краіны. Кампанія з`яўляецца адным з буйнейшых забудоўшчыкаў у грамадзянскім будаўніцтве краіны, мае вопыт узвядзення дамоў, жылых комплексаў, вышынных будынкаў і гандлёва-адміністрацыйных комплексаў, пракладвання камунікацый і стварэння інфраструктуры. У актыве кампаніі - каля 100 тыс. пабудаваных кватэр, 14 бізнес-цэнтраў і больш за 155 адукацыйных цэнтраў. Акцыі кампаніі каціруюцца на іранскай фондавай біржы.

28 студзеня 2013, Мінск
Андрэй Асфура - БЕЛТА
 
Дата публикации:28.01.2013
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1763
 
Ключевые слова:
Инвестиции Беларусь-Иран Строительство Жильё в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме