https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


ЗША ўвялі санкцыі супраць двух беларускіх прадпрыемстваў


Злучаныя Штаты Амерыкі ўвялі новыя санкцыі ў дачыненні да арганізацый з Беларусі, а таксама супраць шэрагу юрыдычных і фізічных асоб у Кітаі, Венесуэле, Іране, Сірыі і Судане.
Як паведаміў Дзярждэпартамент ЗША, санкцыі ўжываюцца да дзвюх арганізацый з Беларусі — кампаніі "ТМ Сэрвісіз" (ТМС) і рэспубліканскага навукова-прамысловага ўнітарнага прадпрыемства ДБ "Радар" (гаворка, па ўсёй бачнасці, ідзе пра КБ "Радар"), усіх іх даччыных структур.

"ТМ Сэрвісіз" праходзіць па каталогах як кампанія, якая займаецца навуковымі распрацоўкамі ў сферы бяспекі. "КБ "Радар" — кіруючая кампанія холдынгу "Сістэмы радыёлакацыі" ААТ, асноўнае прадпрыемства абароннага сектара эканомікі Беларусі, што спецыялізуецца на распрацоўцы канструктарскай дакументацыі, вытворчасці і суправаджэнні эксплуатацыі апаратуры ў галіне радыёлакацыі і радыёэлектроннай барацьбы.

Разам з імі ў "чорны спіс" унесены пяць фізічных і юрыдычных асоб з КНР; тры — з Ірана; дзве — з Судана; Дзяржаўная ваенна-прамысловая кампанія Венесуэлы; Бюро забеспячэння арміі Сірыі. Як і ў выпадку з беларускімі арганізацыямі, санкцыі распаўсюджваюцца і на іх даччыныя структуры.

Паводле інфармацыі ІТАР-ТАСС, амерыканскія ўлады прыйшлі да высновы, што пэўныя дзеянні пералічаных структур і грамадзян патэнцыяльна былі здольныя ўнесці "матэрыяльны ўнёсак у распрацоўку зброі масавага знішчэння або крылатых ці балістычных ракет". Больш пэўных звестак адносна таго, хто, калі, каму перадаваў якую менавіта тэхніку ці тэхналогіі, знешнепалітычнае ведамства ЗША не прыводзіць.

Рашэнне пра ўжыванне санкцый было прынятае 20 снежня 2012 года, а моц яно набыло 5 лютага гэтага года. Адпаведнае распараджэнне падпісаў выканаўца абавязкаў памочніка дзяржсакратара ЗША па міжнароднай бяспецы і нераспаўсюджванні Сайман Лімадж. Тэрмін дзеяння санкцый — два гады. Датэрмінова яны могуць быць адмененыя па рашэнні дзяржсакратара ЗША Джона Кэры.

На практыцы ўжытыя санкцыі азначаюць, што ўраду ЗША забаронена заключаць кантракты з мэтай набыцця тавараў, паслуг і тэхналогій ва ўключаных у "чорны спіс" юрыдычных і фізічных асоб, а таксама аказваць ім якое-небудзь садзеянне. Акрамя таго, гэтыя юрыдычныя і фізічныя асобы не могуць з гэтага часу набываць у ЗША зброю і ваенную тэхніку, паслугі па іх абслугоўванні і іншыя тавары, продаж якіх за мяжу рэгулюецца амерыканскімі правіламі экспартнага кантролю.

БелаПАН
Мінск, 10 лютага 2013
 
Дата публикации:10.02.2013
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1727
 
Ключевые слова:
Санкции Беларусь-США Оборонная промышленность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме