https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Шэсць дзяржаў СНД плануюць стварыць інтэграваны валютны рынак


Пра гэта 1-га снежня на брыфінгу ў Ашхабадзе паведаміў пасол Расіі ў Туркменістане Аляксандр Блахін.
Пагадненне аб арганізацыі інтэграванага валютнага рынку плануецца падпісаць на саміце кіраўнікоў дзяржаў СНД, які пройдзе ў Ашхабадзе 5 снежня.

Названае пагадненне дазволіць яго ўдзельнікам ажыццяўляць абменныя валютныя аперацыі на тэрыторыі гэтых краін.

Паводле слоў расійскага пасла, пакуль гэта пагадненне, якое вельмі доўга прапрацоўвалася, плануюць падпісаць шэсць дзяржаў: Беларусь, Расія, Казахстан, Арменія, Кыргызстан і Таджыкістан.

"Паколькі гэта пагадненне не закрыта, у выпадку, калі гэта будзе эканамічна мэтазгодна і выгадна, то Азербайджан, Малдова, Туркменістан, Узбекістан і Украіна, якія не падпісалі яго, заўсёды могуць да гэтага пагаднення далучыцца", — цытуе Блахіна РІА Новости.

Саміт кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці меўся адбыцца 2 лістапада ў Ашхабадзе, аднак быў перанесены на 5 снежня. Паводле слоў старшыні Выканкама СНД Сяргея Лебедзева, прычынай пераносу даты саміту з`явілася неабходнасць больш стараннай падрыхтоўкі гэтага форуму і дакументаў, якія будуць на ім абмяркоўвацца.

Як раней паведамляў БелаПАН, на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД у Ашхабадзе мяркуецца разгледзець прыкладна 20 праектаў дакументаў. Акрамя пытанняў аб далейшым развіцці супрацоўніцтва ў эканамічнай сферы, на пасяджэнні будуць разгледжаны таксама праекты дакументаў, што адносяцца да сферы забеспячэння бяспекі і супрацьдзеяння новым выклікам і пагрозам, у тым ліку: пагадненне аб стварэнні савета кіраўнікоў падраздзяленняў фінансавай разведкі дзяржаў — удзельніц СНД; пагадненне аб супрацоўніцтве ў падрыхтоўцы спецыялістаў антытэрарыстычных падраздзяленняў у навучальных установах кампетэнтных органаў дзяржаў — удзельніц СНД; рашэнне аб перспектыўных кірунках развіцця аб`яднанай сістэмы супрацьпаветранай абароны дзяржаў — удзельніц СНД і інш.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 1 снежня 2012
 
Дата публикации:01.12.2012
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1899
 
Ключевые слова:
Содружество независимых государств Валютный рынок Финансы Интеграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме