https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


7-га снежня савет Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС на пасяджэнні ў Мінску ўхваліў выдзяленне Беларусі чарговага траншу крэдыту ў 440 млн. долараў ЗША


Пра гэта паведаміў міністр фінансаў Расіі Антон Сілуанаў на брыфінгу ў беларускай сталіцы.
"Рашэнне прынята станоўчае. Мы лічым, што ўсе неабходныя дакументы для яго прыняцця былі падрыхтаваныя", — сказаў Антон Сілуанаў.

Паводле слоў старшыні праўлення Еўразійскага банка развіцця Ігара Фінагенава, на пасяджэнні савета ЕАБР, што прайшло ў Мінску, зацверджаны інвестыцыйны праект "Будаўніцтва і ўвод у эксплуатацыю дробнагатункавага-драцянога стана ААТ "БМЗ" на суму да 141 млн. еўра.

Міністр фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец нагадаў, што ўрад Беларусі і Нацыянальны банк пачалі рэалізацыю стабілізацыйнай праграмы, якая была падтрыманая АКФ ЕўрАзЭС, у чэрвені 2012 года. Матывам праграмы стала наяўнасць сур`ёзных дысбалансаў у эканоміцы краіны на той момант, крытычны ўзровень золатавалютных рэзерваў, высокая інфляцыя. "Таму мы звярнуліся да інструмента Антыкрызіснага фонду для таго, каб выйсці на стабілізацыю сітуацыі ў эканоміцы краіны", — адзначыў міністр фінансаў.

За перыяд працы з АКФ, на старце стабілізацыйнай праграмы ў Беларусі былі рэалізаваныя сур`ёзныя макраэканамічныя карэкціроўкі, якія прывялі да істотнага змянення макраэканамічнай сітуацыі, паведаміў ён. "Мы канстатуем яе стабілізацыю і ў межах працы з фондам, праводзячы маніторынг той сітуацыі, якая развіваецца на працягу гэтага перыяду, бачым тое, што правільныя рашэнні былі прынятыя падчас працы з экспертамі фонду, працы ўрада і Нацыянальнага банка па дасягненні мэт збалансаванасці", — падкрэсліў Харкавец.

"Таму я з глыбокім пачуццём падзякі стаўлюся да рашэння савета фонду, які пацвярджае выніковасць прынятых мер, і прынята рашэнне, якое ўхваляе выдзяленне чарговага траншу нашай краіне", — заявіў кіраўнік Мінфіна Беларусі.

"Мы прымем на сябе абавязацельствы ў межах наступных дзеянняў — па працягу жорсткай грашова-крэдытнай палітыкі, бюджэтнай палітыкі. Па сутнасці, для нас акрамя фіскальнай цікавасці праграма з фондам важная як інструмент правядзення акуратнай макраэканамічнай палітыкі ў эканоміцы краіны", — адзначыў Харкавец.

Паводле слоў Сілуанава, увесь пералік мерапрыемстваў, прадугледжаных для выдзялення Беларусі чацвёртага траншу крэдыту, выкананы. Асобныя паказчыкі былі адкарэктаваныя, адзначыў ён.

Пры прыняцці рашэння выкананне Беларуссю паказчыкаў па прыватызацыі дзяржуласнасці на 2,5 млрд. долараў не было вызначальным, заявіў кіраўнік Мінфіна РФ. "Пытанне прыватызацыі — гэта пытанне чарговага этапу рэалізацыі праграмы. Будзем яго разглядаць у наступным годзе", — сказаў міністр.

БелаПАН, 7 снежня 2012
 
Дата публикации:07.12.2012
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1813
 
Ключевые слова:
Антикризисный фонд Кредиты Финансы Бюджет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме