https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прырост беларускага ВУП працягвае запавольвацца


Аб гэтым паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Тэмп росту валавога ўнутранага прадукту (ВУП) у Беларусі працягвае запавольвацца. За студезнь—лістапад 2012 года ВУП узрос на 2% у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам і склаў 452,5 трлн. рублёў.

Згодна з афіцыйным прагнозам, у 2012 годзе ВУП павінен узрасці ў параўнанні з 2011-м годам на 5-5,5%.

Разам з тым з лета гэтага года назіраецца запавольванне тэмпаў росту ВУП: у студзені гэтага года ў параўнанні са студзенем 2011-га ён узрос на 4,1%, у студзені—лютым — на 3%, студзені—сакавіку — на 3,1%, студзені—красавіку — на 2,9%, у студзені—маі — на 3,2%, у студзені—чэрвені — на 3%, у студзені—ліпені — на 2,9%, у студзені—жніўні — на 2,5%, у студзені—верасні — на 2,5%, у студзені-кастрычніку — на 2,2%.

Каментуючы 16 лістапада факт запавольвання росту ВУП, прэм`ер-міністр Міхаіл Мясніковіч заявіў: "Малы залатнік, ды дарагі — мы павінны мець рэальны эканамічны рост. Мы мяркуем, што сёлета беларуская эканоміка забяспечвае аздараўленне, і галоўная мэта застаецца ў тым, каб быў стабільны эканамічны рост, рэальны эканамічны рост".

Аднак 20 лістапада Аляксандр Лукашэнка, прымаючы Мясніковіча з дакладам, жорстка запатрабаваў ад урада выканаць паказчык 2012 года па ВУП. Каб пачуць пункт гледжання, які б апаніраваў ураду, Лукашэнка запрасіў кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Андрэя Кабякова і памочніка Пятра Пракаповіча.

Кіраўнік дзяржавы цікавіўся тэмпамі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў 2012 годзе і планамі на наступны год.

"Аказваецца, поўны разброд і шатанне, — абурыўся Лукашэнка. — Кажуць, галоўнае — гэта экспарт, а ВУП — гэта не мае значэння. Я разумею, што экспарт для нас — гэта жыццёва важны паказчык, але без ВУП не будзе і вялікіх аб`ёмаў экспарту. Зразумела, што наша эканоміка такая, што калі экспарт ці ВУП большыя трэба, то і імпарт будзе ўзрастаць. Ну, дык у нас ёсць дададзены кошт — давайце будзем вырабляць тавары з большым прыбыткам. Не страшна, што імпарт узрасце, галоўнае, каб экспарт адпаведна потым узрос, каб мы не толькі кампенсавалі затраты па імпарце, але і атрымалі добры дададзены кошт", — заявіў Лукашэнка.

21 лістапада старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Надзея Ермакова заявіла журналістам, што галоўны банк краіны не будзе праводзіць эмісію для дасягнення прагнозных параметраў ВУП. "Мы не маем права рабіць эмісію і не будзем яе рабіць", — падкрэсліла яна.

У Мінэканомікі запавольванне тэмпаў росту ВУП звязваюць у тым ліку са скарачэннем аб`ёмаў аптовага гандлю каліем і нафтапрадуктамі.

Нагадаем, у 2011 годзе ў параўнанні з 2010-м прырост ВУП склаў 5,3% пры плане 9-10%.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 12 снежня 2012
 
Дата публикации:12.12.2012
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1814
 
Ключевые слова:
Эмиссия Нацбанк Беларуси Экспорт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме