https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На біржы курс беларускага рубля знізіўся да трох асноўных валют


Курс долара ЗША па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 27 лістапада вырас на 20 рублёў і склаў 8.550 рублёў.
Паводле даных БВФБ, аб`ём таргоў доларам склаў 58 млн. 4 тыс. долараў (першапачатковы попыт — 58 млн. 335 тыс., прапанова — 51 млн. 663 тыс.).

Курс расійскага рубля вырас на 1,50 рубля да 276,50 рубля. Аб`ём таргоў склаў 866 млн. 488 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 1 млрд. 55 млн. 324 тыс., прапанова — 860 млн. 46 тыс.).

Курс еўра вырас на 30 рублёў і склаў 11.100 рублёў. Аб`ём — 26 млн. 626 тыс. еўра (попыт — 26 млн. 697 тыс., прапанова — 20 млн. 962 тыс.).

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 27 лістапада 2012
 
Дата публикации:27.11.2012
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1905
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Биржевые торги Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме