https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


З Мінска да Вільнюса за 2 гадзіны


Акцыянернае таварыства "Літоўскія чыгункі" падпісала кантракт з трыма фірмамі, якія будуць электрыфікаваць участак чыгункі Новая Вільня—Кена. Кошт кантракта — амаль 100 млн літаў. Вынікам стане запуск электрацягніка "Мінск—Вільнюс".
"У канцы 2014 года, калі будзе рэалізаваны праект электрыфікацыі ўчастка дарогі Mаладзечна—Кена—Новая Вільня, будзе электрыфікавана ўся дарога, якая злучае Каўнас і Мінск. Новы праект з`яўляецца першым этапам электрыфікацыі адрэзка дарогі Кена — Клайпеда, — сказаў генеральны дырэктар Літоўскіх чыгунак Стасіс Дайлідка. — Гэта стратэгічны праект. Электрыфікаваная чыгунка з Беларуссю будзе забяспечваць Літоўскія чыгункі, а таксама Клайпедскі порт і тыя цэнтры лагістыкі ў Вільнюсе, Каўнасе і Клайпедзе, якія толькі будуюцца, ключавымі перавагамі ў канкурэнцыі за транзітныя грузапатокі".

Электрыфікацыя ўчастка Вільнюс—Мінск з`яўляецца і складнікам літоўска-беларускага праекта па паляпшэнні абслугоўвання пасажыраў паміж Вільнюсам і Мінскам. Яго рэалізацыя, а таксама запуск электрычкі паміж сталіцамі Літвы і Беларусі, зменшыць час знаходжання ў дарозе да 2 гадзін.

У першай палове гэтага года на маршруце Вільнюс—Мінск было абслужана каля 120 тысяч пасажыраў, альбо амаль удвая больш, чым за той жа перыяд у 2011 годзе. Для вялікіх патокаў пасажыраў патрэбны і больш сучасныя чыгункі.

"Мы вельмі цэнім плённае супрацоўніцтва з Беларускай чыгункай", — сказаў генеральны дырэктар акцыянернага таварыства "Літоўскія чыгункі" Стасіс Дайлідка.

Вітаўтас Жэймантас,
уласны карэспандэнт "Звязды" ў Літве.
Вільнюс, 13 лістапада 2012
 
Дата публикации:13.11.2012
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1981
 
Ключевые слова:
Беларусь-Литва Вільня Беларуская чыгунка Мінск Транспорт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме