https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Лукашэнка: Мне сёння адправіць у адстаўку міністра ці губернатара — гэта хвароба


Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным жорстка запытваць з кіраўнікоў усіх рангаў менавіта за вынікі працы.
"Лічыце цяперашнюю размову пачаткам жорсткага папытання з вас, — заявіў ён 7 жніўня на селектарнай нарадзе, прысвечанай уборцы ўраджаю. — Я вас папярэджваў летась і ў канцы года. Я чакаю, угаворваю, стаўлю задачы. Надыдзе час папытання і адказнасці за сваю працу. Лічыце, што ён надышоў".

"Гэта не толькі ваенных тычыцца: праваліліся — адказвайце, плакаць няма чаго, — сказаў Лукашэнка, маючы на ўвазе нядаўнія адстаўкі ў сувязі з несанкцыянаваным палётам шведскага самалёта над тэрыторыяй Беларусі. — Губернатары праваліліся, не зрабілі — адказвайце, члены ўрада — тое ж самае. Вы бачыце, што зусім нядаўна некалькі міністраў пакінулі свае пасады, без шуму, без пылу, без гвалту. Цягнеш — цягні, выконваеш задачы, даеш канкрэтны вынік — вялікі дзякуй".

"Я да вас стаўлюся як да сваіх дзяцей, нягледзячы на тое што многія — мае аднагодкі і старэйшыя за мяне. І мне сёння адправіць у адстаўку міністра ці губернатара — гэта хвароба, пакуль не забудзецца, напэўна, год, і то я потым праз нейкі час пытаюся: а як там гэты, а як там той? Але інакш я паступіць не магу, і не трэба на мяне крыўдзіцца. Я не магу праваліць справу з-за добрага стаўлення да чалавека. Гэтаксама і губернатары — усе яны мае людзі, я за ўсіх нясу адказнасць. Але, выбачайце, і запытваць буду на ўсю катушку", — прыводзіць словы кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба.

Лукашэнка падкрэсліў: "Сёння злачынца той, хто не ўбярэ, нават калі надвор`е сапсуецца. У нас дастаткова тэхнікі для таго, каб з высокай якасцю ўбраць ураджай, але не павінна быць расхлябанасці, неарганізаванасці. Гэта пераносіцца на людзей, становіцца нормай паводзінаў людзей, і мы потым адчуваем правалы па іншых кірунках. Таму наша задача — падштурхоўваць, прымушаць людзей працаваць, даваць добрую дынаміку і пастаянна, пастаянна трымаць іх у тонусе, што я і раблю".

БелаПАН
Мінск, 7 жніўня 2012
 
Дата публикации:07.08.2012
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1943
 
Ключевые слова:
Урожай Кадровые перестановки Профпригодность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме