За верасень ён павялічыўся на 115,7 млн. долараў, а з пачатку 2012 года — на 405,7 млн.
Павелічэнне знешняга дзярждоўгу абумоўлена галоўным чынам прыцягненнем міжнародных крэдытаў, адзначаюць у Мінфіне.
Рост менавіта знешняга доўгу стаў асноўнай прычынай павелічэння дзяржаўнага доўгу Рэспублікі Беларусь, які на 1 кастрычніка склаў 121,7 трлн. рублёў, павялічыўшыся з пачатку 2012 года на 5,3 трлн. рублёў, ці на 4,6%.
Унутраны дзярждоўг з пачатку гэтага года вырас на 114,6 млрд. рублёў і на 1 кастрычніка склаў 18 трлн. рублёў пры ўстаноўленым ліміце 34 трлн. рублёў.
Павелічэнне ўнутранага дзярждоўгу абумоўлена аслабленнем курсу беларускага рубля, растлумачылі ў Мінфіне.
БелаПАН
Мінск, 1 лістапада 2012