Паводле яго слоў, дзве краіны здольныя на многае, калі яны аб’яднаюць намаганні. «У прынцыпе, мы многае можам. Магчыма, не так хутка (хоць час ад нас патрабуе павелічэння хуткасці). Спашлюся на перагаворы з Прэзідэнтам Расіі. Галоўнае, аб чым мы гаворым, што мы ўсё можам, але нам трэба крыху часу. Нават сёння не грошы галоўнае. Сёння ў Расіі валюты — дзяваць няма куды. Імпарт скараціўся. А вось часу ў нас зусім мала», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Для рэалізацыі дзвюма краінамі выдзелены сумесныя праекты па імпартазамяшчэнні, якіх будзе больш за дзясятак на тэрыторыі Беларусі.
Звязда, 21 лістапада 2022