https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кіраўнік Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі заклікаў нямецкіх бізнесменаў браць удзел у рэалізацыі праекта кітайска-беларускага індустрыяльнага парку


Дырэктар Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі Дзмітрый Клеўжыц заклікаў нямецкіх бізнесменаў браць удзел у рэалізацыі праекта кітайска-беларускага індустрыяльнага парку.
10 кастрычніка ў Мінску на Дні нямецкай эканомікі ў Беларусі ён заявіў, што стварэнне індустрыяльнага парку — "вельмі важны элемент для прыцягнення інвестараў". "Гэта не азначае, што ў парку будуць працаваць толькі кітайскія і беларускія кампаніі, мы рады будзем бачыць любога інвестара з Германіі, іншых краін", — сказаў ён. Клеўжыц прывёў прыклад паркаў у Кітаі, дзе працуюць кампаніі з усяго свету, у тым ліку з Японіі, Германіі, Карэі. "Я ўпэўнены, што ў будучыні і ў кітайска-беларускім парку мы ўбачым найбуйнейшыя кампаніі і прадстаўнікоў малога бізнесу Германіі", — зазначыў кіраўнік агенцтва.

Сярод перавагаў інвестыцый у Беларусь ён назваў высокі інтэлектуальны ўзровень мясцовых спецыялістаў і экспертаў, іх хуткую навучальнасць. Сферамі беларускай эканомікі, куды могуць прыйсці інвестары, з`яўляюцца IT, фармацыя і біятэхналогіі, аднаўляная энергетыка і новыя матэрыялы, перапрацоўчая прамысловасць і вытворчасць аўтакампанентаў.

Клеўжыц паведаміў пра сумесны з Сусветным банкам праект прыватызацыі васьмі беларускіх прадпрыемстваў і выказаў надзею, што ў наступным годзе яны знойдуць сваіх стратэгічных інвестараў.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 10 кастрычніка 2012
 
Дата публикации:10.10.2012
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1992
 
Ключевые слова:
Беларусь-Германия Инвестиции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме