https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь возьме ўдзел у Сусветным тыдні прадпрымальніцтва


Другі год запар Беларусь будзе ўдзельнічаць у Сусветным тыдні прадпрымальніцтва, які пройдзе з 12 па 18 лістапада.
Пра гэта паведамляе Беларускі дзелавы партал bel.biz, які выступае арганізатарам мерапрыемства.

"У галоўных мерапрыемствах тыдня возьмуць удзел больш як 500 беларускіх і замежных кампаній і інвестараў, а таксама прыкладна 30 замежных спікераў. Маладыя прадпрымальнікі, якія маюць бізнес-ідэі і гатовыя праекты, змогуць сустрэцца з міжнароднымі ментарамі і экспертамі з Сіліконавай даліны, — паведаміла кіраўнік Цэнтра дзелавых камунікацый bel.biz Таццяна Марыніч. — Мы рады, што сёлета генеральным партнёрам тыдня зноў выступіла Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID)".

Праграма Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва будзе ўключаць: II Міжнародны форум прадпрымальніцтва, ICT-канферэнцыю сумесна з Міжнароднай фінансавай карпарацыяй, StartUp дзень, конкурсы, трэнінгі, майстар-класы, прэзентацыі і дыскусіі.

Мэта ўсіх мерапрыемстваў тыдня, як адзначаюць арганізатары, — пошук і прасоўванне новых бізнес-ідэй у Беларусі, наладжванне дзелавых кантактаў, пошук інвестараў для рэалізацыі бізнес-планаў маладых прадпрымальнікаў, уцягванне Беларусі ў міжнародныя прадпрымальніцкія праекты, а таксама развіццё дзяржаўна-прыватнага партнёрства.

Спікерамі і мадэратарамі мерапрыемстваў тыдня прадпрымальніцтва ў Мінску стануць бізнесмены і эксперты з Беларусі, Літвы, Латвіі, Польшчы, Эстоніі, Венгрыі, ЗША, Турцыі, Індыі, Малайзіі і іншых краін.

Беларусь далучылася да правядзення Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва ў 2011 годзе, тады ў гэтай ініцыятыве ўдзельнічала рэкордная колькасць краін — 123. Упершыню мерапрыемства адбылося ў 2006 годзе пры падтрымцы прэм`ер-міністра Вялікабрытаніі Гордана Браўна. З 2008 года Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва праводзіцца ў Расіі, з 2011 года — у Беларусі і падтрымліваецца міжнароднымі донарскімі арганізацыямі, бізнесам, грамадскімі арганізацыямі і ўрадам.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 26 жніўня 2012
 
Дата публикации:26.08.2012
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2105
 
Ключевые слова:
Деловое партнёрство Всемирная неделя предпринимательства
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме