https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Пакупка «Беларуськалію» — адна з прыярытэтных задачаў Індыі


Пакупка долі ў беларускім канцэрне па вытворчасьці калійных угнаеньняў «Беларуськалій» — адна з прыярытэтных задач замежнай эканамічнай палітыкі індыйскага ўраду.
Пра гэта піша сёньня індыйскае выданьне Business-Standard, камэнтуючы ініцыятыву міністэрства ўгнаеньняў Індыі пашырыць паўнамоцтвы мэнэджмэнту дзяржаўных кампаній з мэтай стымуляваць іх да больш інтэнсіўнай дзейнасьці ў замежных праектах.

Сярод найбольш прыярытэтных праектаў на парадку дня індыйскага міністэрства выданьне называе набыцьцё долі ў «Беларуськаліі» — адным з найвялікшых у сьвеце вытворцы калійных угнаеньняў, а таксама сумесныя праекты па распрацоўцы радовішчаў у Гане, Інданэзіі, Тога, Нігерыі і некалькіх іншых краінах.

Індыя — адзін з найбуйнейшых у сьвеце імпарцёраў угнаеньняў — выказвае інтарэс да набыцьця «Беларуськалію» ці долі яго акцый ўжо некалькі гадоў.

Афіцыйны Менск неаднаразова пацьвярджаў інтарэс да супрацоўніцтва з Дэлі, але, адначасова, некалькі разоў павялічваў патрабаваную цану за продаж прадпрыемства.

Радыё Свабода, 17 чэрвеня 2012
 
Дата публикации:17.06.2012
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1813
 
Ключевые слова:
Беларусь-Индия Беларуськалий Удобрения
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме