https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Лукашэнка расказаў венесуэльскім журналістам пра сумесныя планы Мінска і Каракаса


Беларусь гатова ўдзельнічаць у рэалізацыі новых праектаў у Венесуэле, заявіў Аляксандр Лукашэнка 19 чэрвеня ў інтэрв`ю тэлеканалу "Венесалана дэ тэлевісьён" напярэдадні візіту ў Венесуэлу.
"Мы гатовы і далей развіваць у вас будаўніцтва прадпрыемстваў па хіміі, нафтахіміі, бытавой тэхніцы, тэлевізійныя заводы. Наперадзе — будаўніцтва ў Венесуэле цеплаэлектрастанцыі, газаправодаў, велізарнай колькасці жылля", — цытуе Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, Беларусь плануе ўдзельнічаць у здабычы ў Венесуэле прыродных выкапняў, у прыватнасці фасфарытаў. Улічваючы, што Беларусь вырабляе шмат калійных угнаенняў, яна гатова стварыць у Венесуэле велізарны цэнтр па змешванні ўгнаенняў і продажы іх на ўвесь рэгіён Лацінскай Амерыкі, заявіў Лукашэнка.

Ён звярнуў увагу на тое, што ў Венесуэле пачалося стварэнне сумесных з Беларуссю гандлёвых прадпрыемстваў для рэалізацыі прадукцыі ўсёй Лацінскай Амерыцы.

"Мы першапачаткова дамовіліся з Чавесам, што, купляючы ў вас і здабываючы разам з вамі прыродныя выкапні па вашых законах, мы будзем браць актыўны ўдзел у стварэнні індустрыяльнай аснове вашай дзяржавы. Мы гатовы ўдзельнічаць, каб агарадзіць вас ад сыравіннай залежнасці, стварыць магутны прамысловы і аграпрамысловы комплекс вашай краіны", — сказаў Лукашэнка.

Ён адзначыў, што за кароткі прамежак часу ў Венесуэле з удзелам беларускіх спецыялістаў былі пабудаваныя прадпрыемствы і шмат жылля. "Такім чынам, мы рэалізуем рашэнні Чавеса па дыверсіфікацыі вашай эканомікі. І я ўпэўнены, што на працягу пяцігодкі мы атрымаем ашаламляльныя вынікі, якія яшчэ больш пераўтвораць Венесуэлу", — заявіў Лукашэнка.

Беларусь, падкрэсліў ён, разглядае Венесуэлу як плацдарм для работы ва ўсім рэгіёне Лацінскай Амерыкі. "І я прапаноўваў свайму сябру Чавесу, каб ён разглядаў Беларусь як плацдарм (у добрым сэнсе) па эканамічнай экспансіі ў Еўропу", — дадаў беларускі кіраўнік.

Паводле слоў Лукашэнкі, патрэба Беларусі і Венесуэлы адна ў адной заключаецца ва ўзаемадапаўняльнасці іх эканомік. "Гэта аб`ектыўна штурхнула нас да супрацоўніцтва", — заявіў ён.

Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што пры супрацоўніцтве з Венесуэлай Беларусь абапіраецца на магчымасці такіх буйных сусветных гульцоў, як Расія, Кітай, Іран, шэраг краін Азіі і Афрыкі. "Таму, так ці інакш, да нашага супрацоўніцтва прывязаныя іншыя магутныя дзяржавы, і гэтая апора дае нам упэўненасць у будучыні", — заявіў Лукашэнка.

Пры гэтым ён падкрэсліў: такое цеснае супрацоўніцтва не нясе пагрозы іншым дзяржавам. "Мы не сябруем супраць кагосьці, мы не збіраемся ні з кім канфліктаваць, ваяваць — мы хочам забяспечыць незалежнасць і працвітанне сваіх дзяржаў і народаў", — цытуе Лукашэнку БелТА.

Дата візіту беларускага кіраўніка ў Венесуэлу афіцыйна пакуль не называецца. Аднак у пачатку чэрвеня, пасля сустрэчы з беларускім паслом у Каракасе, прэзідэнт Уга Чавес паведаміў, што Лукашэнка наведае Венесуэлу 26 чэрвеня.

Лукашэнка наведваў Венесуэлу ў снежні 2007 года і ў сакавіку 2010-га. Чавес прыязджаў у Беларусь у ліпені 2008-га, верасні 2009-га і кастрычніку 2010 гадоў.

БелаПАН
Мінск, 19 чэрвеня 2012
 
Дата публикации:19.06.2012
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2209
 
Ключевые слова:
Беларусь-Венесуэла
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме