https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Эканамічная выгада Беларусі ад ільготных паставак расійскага газу складзе 2,6-2,7 мільярда долараў за год


Аб гэтым заявіў першы віцэ-прэм`ер беларускага ўрада Уладзімір Сямашка.
"Што да газу, то калі элементарна падлічыць, калі б не было пагаднення, то цана газу была б у сярэднім 335—340 долараў (за тысячу кубаметраў). Сёння, вы ведаеце, мы атрымліваем газ па цане 165,6 долара, і калі ўлічыць, што мы сёлета атрымаем недзе амаль 22,7 мільярда кубаметраў, то, такім чынам, розніца атрымліваецца прыкладна 2,6-2,7 мільярда долараў па годзе. Гэта значныя лічбы", — сказаў Сямашка агенцтву РІА Новости 19 мая ў Лондане, дзе прайшло пасяджэнне Савета кіраўнікоў ЕБРР.

"Што да нафты, то гэта лічба прыкладна таго ж парадку, калі б мы плацілі пошліну", — дадаў першы віцэ-прэм`ер.

"Напярэдадні гэтага года мы перагледзелі некалькі ўмоў па цэнавай формуле пастаўкі нафты з РФ у Беларусь, што дало свой станоўчы эфект ацэначна 0,6-0,7 мільярда долараў", — сказаў Сямашка.

Он таксама зазначыў, што пастаўкі ў Беларусь венесуэльскай нафты дапамаглі рэспубліцы дабіцца добрых умоў паставак расійскай нафты.

"У свой час венесуэльская нафта адыграла станоўчую ролю ў Беларусі. І хоць нам часта задаюць гэта пытанне з пэўнай падаплёкай, я адказваю так: "Калі б не было паставак венесуэльскай нафты ў мінулыя гады, то, напэўна, не было б пагаднення аб стварэнні адзінага рынку нафты і нафтапрадуктаў", — сказаў Сямашка.

"Сёння, дзякуй Богу, гэта пагадненне адбылося, і мы атрымліваем нафту на добрых умовах ад нашых партнёраў па МС і АЭП. На якіх умовах — вы ведаеце: гэта без пошліны і кватавання, а таксама іншых такога кшталту абмежаванняў. Так што ўсё ў свеце не праходзіць бясследна і ўзаемазвязана. Так што пастаўкі венесуэльскай нафты адыгралі добрую службу. І мы заўсёды ўдзячныя нашым венесуэльскім партнёрам", — дадаў ён.

Пры гэтым віцэ-прэм`ер паведаміў, што Беларусь прадаўжае купляць частку нафты ў Венесуэле. "Там няпростыя свопавыя схемы, але мы працягваем купляць нафту з Венесуэлы зыходзячы з самых розных пазіцый. Аб`ёмы меншыя, але калі ўзяць са свопам, то гэта прыкладна тыя ж аб`ёмы", — сказаў ён.

Пасля таго як "Газпром" мінулай восенню стаў уладальнікам 100% акцый "Белтрансгаза", Беларусь атрымала значную скідку на расійскі газ. Сярэднегадавая цана сёлета складзе 165,6 долара за тысячу кубаметраў. У 2011 годзе сярэднегадавая цана для Беларусі склала 265 долараў за тысячу кубаметраў газу, павялічыўшыся на 41,5%.

Чакаецца, што цана на расійскі газ у 2013 годзе складзе 166 долараў, у 2014-м — 178 долараў за тысячу кубаметраў, зыходзячы з формулы, замацаванай у расійска-беларускім пагадненні.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 20 мая 2012
 
Дата публикации:20.05.2012
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2071
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия Газпром Нефтяная пошлина
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме