https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кампаніі беларускага бізнесмена Аляксандра Машэнскага з ліпеня атрымалі доступ на малочны рынак Еўрасаюза


18 чэрвеня пастаянны камітэт Еўрапейскага саюза па харчовым ланцугу і здароўі жывёл дазволіў пастаўкі сырога малака і малочных прадуктаў з Беларусі на рынак ЕС чатыром беларускім кампаніям, паведамляе сайт пасольства Беларусі ў Нідэрландах.
"Пачынаючы з 1 ліпеня 2012 года экспартныя ліцэнзіі даюцца ААТ "Верхнядзвінскі масласыраробны завод", СП "Санта Брэмар", ААТ "Бярозаўскі сыраробны камбінат" і ААТ "Савушкаў прадукт". У 2009—2011 гадах на гэтых прадпрыемствах еўрапейскія эксперты арганізавалі некалькі сур`ёзных праверак і правялі атэстацыю на адпаведнасць кампаній нормам ЕС па бяспецы харчовых прадуктаў", — гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Неабходна адзначыць, што тры з чатырох кампаній, якія атрымалі допуск на малочны рынак ЕС, маюць дачыненне да бізнесмена Аляксандра Машэнскага: "Санта Брэмар" і "Савушкаў прадукт" з`яўляюцца асноўнымі актывамі Машэнскага, таксама прадстаўлены яго інтарэс і ў Бярозаўскім сыраробным камбінаце.

Цікава, што яшчэ пару тыдняў таму Машэнскаму прадказвалі траплянне ў "чорны" спіс ЕС. Напрыклад, друкаваны орган Еўрасаюза выданне EUobserver называў брэсцкага бізнесмена сярод тых, каго могуць закрануць санкцыі, паколькі Машэнскі "адыграў важную ролю ў кампаніі Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года і стаў трэцім па ўплывовасці алігархам пасля Пефціева і Чыжа". У 2010 годзе бізнесмен уваходзіў у лік давераных асоб кандыдата ў прэзідэнты  Аляксандра Лукашэнкі.

Аляксандр Ванковіч, БелаПАН
Мінск, 9 ліпеня 2012
 
Дата публикации:09.07.2012
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2144
 
Ключевые слова:
Беларусь-Евросоюз Санта-Бремор Савушкин продукт Товары из Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме