https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Урад зацвердзіў 47 найважнейшых інвестыцыйных праектаў Беларусі 2012 года


Урад Беларусі зацвердзіў 47 найважнейшых інвестыцыйных праектаў, якія прадугледжана рэалізаваць у 2012 годзе. Такое рашэнне прынята пастановай Савета міністраў ад 19 красавіка 2012 года № 371.
Як паведамляе прэс-служба ўрада, усяго на рэалізацыю праектаў прадугледжваецца накіраваць 8,837 трлн. рублёў інвестыцый, у тым ліку 5,209 трлн. — знешніх.

Працягваецца рэалізацыя шматлікіх праектаў, якія былі запушчаны яшчэ ў 2011 годзе, адзначае прэс-служба. Так, прадпрыемствы Міністэрства прамысловасці ствараюць на ААТ "БелАЗ" новыя магутнасці для вытворчасці кар`ернай і дарожна-будаўнічай тэхнікі новага пакалення. Праект разлічаны да 2015 года, аб`ём інвестыцый у 2012 годзе складзе 370,6 млрд.

На ААТ "Мінскі маторны завод" ствараецца вытворчасць чатырох- і шасціцыліндравых дызельных рухавікоў магутнасцю ад 80 к.с. да 350 к.с. узроўню экалагічнай бяспекі Еўра-4/5/6 для аўтамабіляў і аўтобусаў, Stage 3В і ў перспектыве Stage 4 для пазадарожнай тэхнікі. Аб`ём інвестыцый у 2012 годзе складзе 40,5 млрд. рублёў.

Беларуская чыгунка на абнаўленне рухомага саставу накіруе сёлета 2,497 трлн.

У сістэме Мінэнерга рэалізуюцца два найважнейшыя інвестпраекты па будаўніцтве парагазавых установак: на Бярозаўскай ДРЭС (аб`ём інвестыцый у 2012 годзе — 1,2 трлн. рублёў) і на Лукомльскай ДРЭС (Br1,1 трлн.).

З канцэрна "Белнафтахім" у гэты пералік увайшло шэсць праектаў, якія рэалізуюцца ў ААТ "Светлагорскхімвалакно", "Магілёўхімвалакно", "Гродна Азот", "Белшына", "Завод горнага воску". Запланаваныя інвестыцыі ў гэтыя праекты сёлета складуць у цэлым 544,9 млрд. рублёў.

Выконваюцца праекты па рэканструкцыі шэрагу хлебакамбінатаў у рэгіёнах рэспублікі, а таксама ў канцэрнах "Белдзяржхарчпрам", "Беллеспаперапрам", у Гродзенскім, Брэсцкім, Мінскім, Магілёўскім аблвыканкамах, Мінскім гарвыканкаме.

У пералік таксама ўвайшоў праект па рэканструкцыі гасцініцы "Кастрычніцкая" пад гасцініцу катэгорыі "пяць зорак" ("Прэзідэнт-гатэль"). Інвестыцыі ў яго складуць сёлета 225,4 млрд. рублёў. Будаўніцтва гатэля, распачатае ў 2010 годзе, павінна завяршыцца ў 2012-м.

Аналітычная інфармацыя аб ходзе выканання праектаў, якія ўвайшлі ў пералік, будзе штомесяц падавацца ў Саўмін. Каардынаваць гэту працу будзе Міністэрства эканомікі. Прадпрыемствам, якія рэалізуюць найважнейшыя інвестпраекты 2012 года, будзе пакрыта частка працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі. З гэтай мэтай у двухмесячны тэрмін павінен быць падрыхтаваны праект нарматыўнага прававога акта аб пакрыцці часткі працэнтаў.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 21 красавіка 2012
 
Дата публикации:21.04.2012
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2339
 
Ключевые слова:
Инвестиции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме