https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Кіраўнік ФПБ папярэджвае аб негатыўных наступствах санкцый ЕС у дачыненні да Беларусі для еўрапейскіх пакупнікоў


"Неэфектыўнай мерай" назваў эканамічныя санкцыі Еўрасаюза старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) Леанід Козік у інтэрв`ю нямецка-французскаму тэлеканалу ARTE.
Паводле яго слоў, санкцыі ЕС прывядуць да зніжэння экспарту ў Еўропу беларускіх нафтапрадуктаў, калійных угнаенняў, лесаматэрыялаў і іншай прадукцыі. У выніку гэта адаб`ецца не толькі на беларускіх грамадзянах, але і на пакупніках з краін ЕС.

"Я стаўлюся вельмі адмоўна да ўвядзення эканамічных санкцый супраць Беларусі як старшыня ФПБ і як грамадзянін. Адзіным выйсцем з гэтай сітуацыі лічу ўстанаўленне дружалюбных, партнёрскіх стасункаў Беларусі і Еўрасаюза. Прычым выбудоўваць гэтыя адносіны трэба, грунтуючыся на ўзаемапавазе", — цытуе Козіка прэс-служба ФПБ.

Ён таксама сцвярджае, што ў ФПБ штодзённа прыходзяць лісты ад прадстаўнікоў беларускіх арганізацый, якія асуджаюць эканамічныя санкцыі ЕС у дачыненні да Беларусі.

Як раней паведамлялася, у пачатку красавіка ФПБ заклікала міжнародныя прафсаюзныя арганізацыі выступіць супраць увядзення эканамічных санкцый ЕС у дачыненні да беларускіх прадпрыемстваў.

"Выказваючы сваё адмоўнае стаўленне да гэтага кроку ЕС, мы зыходзім з інтарэсаў перш за ўсё беларускіх працоўных. Прымяненне такой меры ў першую чаргу негатыўна адаб`ецца на рабочых беларускіх прадпрыемстваў, частка з якіх занятыя ў экспартна арыентаваных галінах прамысловасуці і зараз паспяхова супрацоўнічаюць з краінамі Еўрапейскага саюза", — гаварылася ў звароце федэрацыі.

За некалькі дзён да гэтага Козік, каментуючы санкцыі ЕС, заявіў, што ўключэнне беларускіх чыноўнікаў у спіс неўязных у Еўропу становіцца, хутчэй, прычынай для гонару. Еўрапейскія чыноўнікі, заявіў Козік, пераацэньваюць сваю значнасць, запалохваючы гэтак званымі "чорнымі спісамі неўязных" беларускіх дзяржаўных служачых, грамадскіх дзеячаў, бізнесменаў. "Для беларусаў адкрыты ўвесь свет, як для дзелавых кантактаў, так і для падарожжаў. Асабіста я быў уключаны яшчэ ў самы першы такі спіс, і скажу шчыра, што гэта ўжо становіцца, хутчэй, падставай для гонару, чым для якіх-небудзь перажыванняў", — сказаў кіраўнік ФПБ.

Нагадаем, візавыя і фінансавыя санкцыі ў дачыненні да яшчэ 12 прыватных асоб Беларусі і 29 беларускіх прадпрыемстваў былі ўведзены 23 сакавіка ў Бруселі на пасяджэнні Савета міністраў Еўрасаюза. Гэтыя асобы, на думку ЕС, "адказныя за сур`ёзныя парушэнні правоў чалавека або рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзянскай супольнасці і палітычнай апазіцыі", а прадпрыемствы — "атрымліваюць выгаду ад рэжыму або падтрымліваюць яго". Спіс фізічных і юрыдычных асоб, якія падпадаюць пад санкцыі ЕС, неаднаразова пашыраўся, зараз у ім больш за 200 прозвішчаў і 32 прадпрыемствы.

БелаПАН
Мінск, 14 красавіка 2012
 
Дата публикации:14.04.2012
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2627
 
Ключевые слова:
Беларусь-Евросоюз Санкции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме