https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Макей: «Будзем чакаць чарговага рашэньня ЭЗ»


Беларусь вернецца да дыялёгу з Эўрапейскім звязам пасьля таго, як той прыме спрыяльнае для яе рашэньне, перадае словы кіраўніка Адміінстрацыі прэзыдэнта Ўладзімера Макея.
Уладзімер Макей заявіў, што Беларусь будзе чакаць чарговага рашэньня Рады ЭЗ, якое мае быць пры канцы красавіка. Гэтае рашэньне, па словах Макея, «стане выдатным фонам для вяртаньня амбасадараў ЭЗ у Беларусь» .

Кіраўнік прэзыдэнцкай адміністрацыі таксама лічыць, што не Беларусь была ініцыятарам эскаляцыі напружанасьці, а абмежавалася толькі сымбалічнай рэакцыяй «нават на апошні віток санкцый».

Падчас нарады 5 красавіка Аляксандар Лукашэнка, упершыню пасьля прыняцьця санкцый Эўрапейскім звязам 23 сакавіка, заявіў, што Беларусь гатовая да дыялёгу, вяртаньня амбасадараў, а таксама можа вызваліць палітвязьняў.

Радыё Свабода, 6 красавіка 2012
 
Дата публикации:06.04.2012
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2144
 
Ключевые слова:
Беларусь-Евросоюз Санкции Посольства
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме