https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


МВФ сфармуляваў умовы выдзялення новага крэдыту Беларусі


Міжнародны валютны фонд па выніках працы сваёй агляднай місіі ў Мінску сфармуляваў умовы разгляду пытання аб магчымасці фінансавай падтрымкі Беларусі.
Як паведаміў кіраўнік місіі МВФ у Беларусі Крыс Джарвіс 5 сакавіка на прэс-канферэнцыі, эксперты фонду падчас працы ў Мінску абмеркавалі зварот Беларусі па фінансавую падтрымку. Паводле яго слоў, у гэтым пытанні з боку фонду існуе некалькі крокаў. Пры гэтым, адзначыў Джарвіс, вызначэнне "аб`ёмаў фінансавання, якія могуць спатрэбіцца краіне", — адзін з апошніх крокаў. Першы крок — "вызначэнне неабходнай эканамічнай палітыкі і ўпэўненасць поўнай яе падтрымкі".

"Мы павінны быць упэўнены, што людзі і структуры, якія адказваюць за прыняцце рашэнняў на самым высокім узроўні, падтрымліваюць прапанаваныя меры эканамічнай палітыкі. Таму для таго каб мы маглі пачаць разгляд пытання аб магчымай новай праграме супрацоўніцтва Беларусі і МВФ, нам спачатку неабходна пераканацца, што такая падтрымка прапанаваных мер і рэформ сапраўды існуе", — падкрэсліў кіраўнік місіі МВФ у Беларусі.

"Нам таксама будзе неабходна ўпэўненасць у тым, што новая праграма будзе падтрымана краінамі — членамі МВФ", — дадаў ён.

Каментуючы, як можа паўплываць абвастрэнне адносінаў Беларусі з Еўрасаюзам, на рашэнне МВФ аб выдзяленні крэдыту, Джарвіс адзначыў: "Мы не можам прадбачыць, што будзе ўплываць на рашэнне і паводзіны краін — членаў МВФ. Са свайго боку мы хацелі б аказаць падтрымку Нацыянальнаму банку і ўраду ў распрацоўцы настолькі надзейнай і абгрунтаванай эканамічнай палітыкі, якая была б падтрымана ўсімі краінамі — членамі МВФ".

"Толькі тады, калі мы ўбачым добрыя перспектывы таго, што ўсе дзяржструктуры гатовы будуць аказаць поўную падтрымку праграме, толькі тады мы будзем гатовы пракансультавацца з астатнімі краінамі — членамі МВФ, наколькі яны гатовы будуць падтрымаць такое рашэнне", — патлумачыў ён.

Місія МВФ на чале з Крысам Джарвісам працуе ў Мінску з 22 лютага па 6 сакавіка. Эксперты правялі традыцыйны штогадовы агляд сітуацыі ў эканоміцы, які праводзіцца ва ўсіх краінах — членах МВФ. Акрамя гэтага, місія выканала другі постпраграмны маніторынг. Такі маніторынг праводзіцца ў дачыненні да тых краін, якія атрымлівалі буйныя крэдыты ад МВФ.

Запазычанасць Беларусі перад МВФ цяпер складае 3,8 млрд. долараў. У 2012 годзе Беларусь павінна накіраваць на пагашэнне знешняга дзярждоўгу больш чым 1,6 млрд. долараў. У наступныя два гады (2013—2014) штогадовыя плацяжы па пагашэнні знешняга дзярждоўгу ўсім крэдыторам перавысяць 3 млрд. долараў.

Беларускія ўлады накіравалі ў МВФ хадайніцтва, у якім прапанавалі выдзеліць новы крэдыт, каб рэфінансаваць наяўную запазычанасць. Аб гэтым паведаміла ў канцы студзеня журналістам кіраўнік Нацбанка Надзея Ермакова.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 5 сакавіка 2012
 
Дата публикации:05.03.2012
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2729
 
Ключевые слова:
Финансы Кредиты Международный валютный фонд
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме