https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сёлета чакаецца прыняцце навукова-тэхнічнай праграмы Саюзнай дзяржавы "Інтэлектуальныя і інавацыйныя тэхналогіі і сістэмы ў навуцы, адукацыі, эканоміцы" ("Інітэх")


Аб гэтым паведаміў намеснік генеральнага дырэктара Аб`яднанага інстытута праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Лапіцкі ў ходзе анлайн-брыфінгу на сайце Саюзнай дзяржавы (www.soyuz.by).
Паводле яго слоў, канцэпцыю гэтай праграмы распрацоўвалі на працягу некалькіх гадоў вучоныя і IT-спецыялісты Беларусі і Расіі. "У дзвюх краінах за апошнія пяць гадоў назапашаны вялікі вопыт і атрыманы добрыя вынікі ў фундаментальных і эксперыментальных даследаваннях менавіта ў інтэлектуальных тэхналогіях, прычым навукаёмістых. Жыццё патрабуе ўкаранення інавацый у эканоміку і іншыя сферы дзейнасці", — адзначыў Лапіцкі.

"Канцэпцыя атрымала шырокую падтрымку ў навуковай супольнасці дзвюх краін, яе падтрымалі практычна ўсе вядучыя прадпрыемствы і ўстановы адукацыі, якія працуюць у сферы высокіх тэхналогій. Таксама праграма ўзгоднена з шэрагам міністэрстваў і ведамстваў дзвюх краін, у тым ліку з боку Мінэканомікі Беларусі і Мінэканамразвіцця Расіі", — расказаў намеснік гендырэктара Аб`яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАНБ.

"Мы спадзяемся, што сёлета мы здолеем даказаць эканамічную эфектыўнасць ад рэалізацыі праграмы, і міністэрствы фінансаў Беларусі і Расіі ўхваляць яе. Пры паспяховым развіцці падзей мы прагназуем, што зможам атрымаць станоўчае рашэнне Савета міністраў Саюзнай дзяржавы і з максімальна хуткімі тэмпамі да канца года гэтая маштабная праграма пройдзе зацвярджэнне", — адзначыў Лапіцкі.

Паводле яго слоў, рэалізацыя праграмы перш за ўсё "накіравана на практычныя распрацоўкі ў сферы інфармацыйных тэхналогій і сістэм, якія будуць садзейнічаць больш паспяховаму развіццю эканомікі, у тым ліку прамысловасці, а таксама навукі і адукацыі". "Выкарыстанне высокіх тэхналогій павышае канкурэнтаздольнасць прадукцыі і скарачае затраты на іх распрацоўку і вытворчасць", — адзначыў Лапіцкі.

У сферы адукацыі гэтая праграма дазволіць стварыць інтэлектуальныя сістэмы і метады, якія дапамогуць павышаць кваліфікацыю спецыялістаў, у тым ліку з выкарыстаннем "штучнага інтэлекту". Такія ж сістэмы будуць укараняцца і ў медыцыне для пастаноўкі дыягназу і выбару лячэння.

Намеснік гендырэктара Аб`яднанага інстытута праблем інфарматыкі паведаміў, што праграма разлічана на чатыры гады. З боку Расіі фінансаванне запланавана ў аб`ёме 800 млн. расійскіх рублёў, Беларусі — 420 млн.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 30 сакавіка 2012
 
Дата публикации:30.03.2012
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2661
 
Ключевые слова:
Образование Союзное государство Информатика IT-технологии Беларусь-Россия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме