https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У СНД можа быць скасаваны Міжурадавы савет па нафце і газу


Выканаўчаму камітэту СНД рэкамендавана ўнесці ў статутныя органы Садружнасці прапанову аб скасаванні Міжурадавага савета па нафце і газу.
Такое рашэнне ўтрымліваецца ў выніковых дакументах сумеснага пасяджэння Савета пастаянных прадстаўнікоў і Камісіі па эканамічных пытаннях пры Эканамічным савеце СНД, якое прайшло 30 сакавіка ў Маскве.

Як паведаміла прэс-служба Выканкама Садружнасці, удзельнікі сустрэчы прызналі мэтазгодным разглядаць пытанні супрацоўніцтва ў нафтагазавай сферы ў межах стваранага Савета па прамысловай палітыцы дзяржаў СНД.

На пасяджэнні абмяркоўвалася шырокае кола пытанняў інтэграцыйнага ўзаемадзеяння. У прыватнасці, быў ухвалены праект парадку дня маючага адбыцца 30 мая ў Ашхабадзе чарговага пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў дзяржаў — удзельніц СНД.

Былі разгледжаны вынікі дзейнасці органаў галіновага супрацоўніцтва СНД летась. Кіраўнікам гэтых органаў рэкамендавана ў паўсядзённай працы надаваць асаблівую ўвагу выкананню Плана асноўных мерапрыемстваў па рэалізацыі Канцэпцыі далейшага развіцця СНД, Плана мерапрыемстваў па рэалізацыі другога этапа (2012—2015 гады) Стратэгіі эканамічнага развіцця СНД на перыяд да 2020 года, Міждзяржаўнай праграмы інавацыйнага супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД на перыяд да 2020 года, Плана прыярытэтных мерапрыемстваў у сферы гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў Садружнасці.

У пасяджэнні ўзяў удзел старшыня Выканаўчага камітэта — выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 30 сакавіка 2012
 
Дата публикации:30.03.2012
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2446
 
Ключевые слова:
Содружество независимых государств Экономический Совет СНГ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме