https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курсы валют на 29 лютага


Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 29 лютага 2012 года.
На 29 лютага Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступный афіцыйныя курсы замежных валют:

Долар ЗША — 8.070 беларускіх рублёў
Еўра — 10.840
Расійскі рубель — 279
Украінская грыўна — 1.008,59

Кошык валют — 2.900,70

У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара знізіўся на 40 рублёў (0,49%), еўра — на 60 рублёў (0,55%), расійскага рубля — узрос на 0,50 рубля (0,18%), грыўны — знізіўся на 4,72 рубля (0,47%). Курс кошыка валют знізіўся на 8,39 рубля (0,29%) у параўнанні з папярэднім днём і ўзрос на 34,87 рубля (1,22%) у параўнанні з паказчыкам на канец 2011 года (2.865,83).

Каэфіцыент Нацбанка "еўра/долар" — 1,3432, "долар/расійскі рубель" — 28,9247, "долар/грыўна" — 8,0013.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў раніцай 29 лютага долар купляюць па 8.000—8.050 і прадаюць па 8.090—8.300 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі знізіўся на 30 рублёў, продажу — на 32.

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 8.000—8.050 рублёў пры куплі, 8.100—8.200 пры продажы.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 29 лютага 2012
 
Дата публикации:29.02.2012
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2081
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме