https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Фонд ЕўрАзЭС гатовы фінансаваць мадэрнізацыю дарогі паміж Беларуссю, Украінай і РФ


Антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС практычна цалкам падрыхтаваў дакументацыю па праекце мадэрнізацыі аўтадарогі, што звязвае Беларусь, Расію і Украіну.
Пра гэта паведаміў 21 лютага журналістам у Маскве намеснік старшыні праўлення ЕАБР, кіруючы дырэктар Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС Сяргей Шаталаў.

"Практычна гатова дакументацыя па дарожным праекце. Гэта праект мадэрнізацыі дарогі, якая вельмі важная для паляпшэння транспартных зносін паміж трыма краінамі: Беларуссю, Расіяй і Украінай", — цытуе Шаталава РІА Навіны. Ён дадаў, што заяўку на гэты інвестпраект падавала Беларусь, яе сума складае 408 мільёнаў долараў.

Ён растлумачыў, што гаворка ідзе пра мадэрнізацыю сегмента дарогі, якая ідзе ад Мінска праз Гомель да ўкраінскай мяжы, а далей зліваецца з транспартнай магістраллю Масква — Кіеў.

Шаталаў нагадаў, што на савеце Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС у канцы лістапада мінулага года было прынята рашэнне адкласці разгляд усіх інвестыцыйных праектаў на паўгода — да мая 2012 года, "таму што восенню мінулага года было вельмі сур`ёзнае абвастрэнне валацільнасці на сусветных рынках, і калі інвестыцыйныя праекты даюць антыкрызісны эфект, расцягнуты ў часе... фінансавы крэдыт у падтрымку бюджэту ці плацежнага балансу — гэта пытанне аднаго месяца".

Паводле яго слоў, на разглядзе ў фондзе знаходзяцца дзевяць заявак на інвестыцыйныя і фінансавыя крэдыты на агульную суму 4,2 мільярда долараў ад пяці краін-удзельніц, прычым дзве заяўкі датычацца мадэрнізацыі энергетычнай сферы ў Цэнтральнай Азіі.

Еўразійскі банк развіцця з`яўляецца міжнароднай фінансавай арганізацыяй, заснаванай Расіяй і Казахстанам у студзені 2006 года з мэтай садзейнічання развіццю рыначнай эканомікі дзяржаў-удзельніц, іх устойліваму эканамічнаму росту і пашырэнню ўзаемных гандлёва-эканамічных сувязяў. Статутны капітал ЕАБР складае прыкладна 1,5 мільярда долараў. Дзяржавамі — удзельніцамі банка з`яўляюцца Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія і Таджыкістан.

Антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС у памеры 8,513 мільярда долараў быў заснаваны 9 чэрвеня 2009 года ўрадамі шасці краін. Мэтамі фонду з`яўляецца садзейнічанне краінам-удзельніцам у пераадоленні наступстваў глабальнага фінансавага крызісу, у забеспячэнні іх эканамічнай і фінансавай стабільнасці, падтрымка інтэграцыйных працэсаў у рэгіёне. Дзяржавы — удзельніцы фонду надзялілі ЕАБР функцыямі кіраўніка сродкамі фонду і падпісалі з банкам пагадненне аб кіраванні сродкамі фонду.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 21 лютага 2012
 
Дата публикации:21.02.2012
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2380
 
Ключевые слова:
Модернизация дорог Транспорт Беларусь-Украина Союзное государство Кредиты Мировой финансовый кризис
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме