https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Тэхналагічная незалежнасць і яднанне нацыі. Эксперт пра выклікі для Беларусі


Эканамічны аналітык Георгій Грыц выказаўся пра сучасныя выклікі для Беларусі.
Георгій Грыц адзначыў, што цяпер перад нацыяй і эканомікай стаіць выклік — вытрымаць санкцыйны ціск.

«Так, было шмат праграм па вытворчасці імпартазамяшчальнай прадукцыі. Але ў эканоміцы ёсць такое паняцце — крытычны імпарт. Гэта значыць можна ўсё замясціць, а нейкага шрубкі, праграмнага забеспячэння не хапае. Гэта таксама імперыялістычная палітыка з боку Захаду — усё аддаць, а нешта пакінуць сабе. Дзякуй богу, што Кітай перайграў Амерыку і Еўропу ў гэтым трэндзе. Сёння многае можна купіць у Паўднёва-Усходняй Азіі, у КНР. Такім чынам, першы трэнд — тэхналагічная незалежнасць», — сказаў ён.

На яго думку, другі трэнд — гэта яднанне нацыі, а менавіта моладзі і старэйшых пакаленняў.

«З моладдзю трэба працаваць. Павінна быць не ўтрыманская пазіцыя з яе боку. Павінен быць пытанне не „што яшчэ табе даць?“, а „што ты можаш?“. Не трэба быць для моладзі добранькім дзядзькам, які будзе раздаваць падарункі, як Дзед Мароз. Трэба прыцягнуць моладзь да працы, каб яна адчувала адказнасць. Мы ідзём па вернаму шляху, рухаемся ў гэтым кірунку. Лідар ёсць, мэтапалаганне ёсць. Трэба гэтыя ідэі зрабіць грамадскім набыткам, місіяй», — лічыць эканамічны аналітык.

Звязда, 4 верасня 2022
 
Дата публикации:04.09.2022
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:960
 
Ключевые слова:
Молодёжь Технологическая независимость Санкции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме