https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь і Таджыкістан падпісалі дарожную карту на 2022-2026 гады і яшчэ некалькі важных дакументаў


Па выніках афіцыйных перагавораў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам у Душанбе падпісаны пакет двухбаковых дакументаў.
Бакі падпісалі міжурадавыя пагадненні аб супрацоўніцтве ў галіне маладзёжнай палітыкі, аб сістэме садзейнічання ўзаемнаму гандлю. Таксама была зацверджана дарожная карта двухбаковага супрацоўніцтва на 2022-2026 гады.

Пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы процідзеяння карупцыі заключылі Генеральная пракуратура Беларусі і Агенцтва па дзяржаўным фінансавым кантролі і барацьбе з карупцыяй Таджыкістана.

Развіваць супрацоўніцтва ў сферы турызму таксама дамовіліся Міністэрства спорту і турызму Беларусі і Камітэт па развіцці турызму пры ўрадзе Таджыкістана. Пагадненне аб супрацоўніцтве падпісана паміж Нацыянальным цэнтрам маркетынгу і кан’юнктуры цэн і Агенцтвам па экспарце пры ўрадзе Таджыкістана.

Акрамя таго, бакі зацвердзілі палажэнне аб сумеснай камісіі па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве і план мерапрыемстваў па развіцці гандлёва-эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва паміж мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам і выканаўчым органам дзяржаўнай улады горада Душанбэ на 2023-2024 гады.

Магілёўскі раён устанавіў пабрацімскія сувязі са Спітаменскім раёнам Сагдыйскай вобласці Таджыкістана, а Нацыянальная акадэмія навук Таджыкістана і Нацыянальная акадэмія навук Беларусі дамовіліся аб падрыхтоўцы кадраў у галіне вірусалогіі, мікрабіялогіі, малекулярнай біялогіі, эпідэміялогіі, біятэхналогіі і фармакалогіі.

Пакет дакументаў таксама быў падпісаны падчас таджыкска-беларускага бізнес-форуму. Беларускія прадпрыемствы заключылі кантракты на суму звыш $46 млн. Акрамя таго, дамоўленасці на $2 млн былі дасягнуты падчас онлайн-перагавораў.

Звязда, 11 кастрычніка 2022
 
Дата публикации:11.10.2022
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:906
 
Ключевые слова:
Таджикистан Сотрудничество Дорожная карта
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме