https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Тавараабарот паміж Беларуссю і Казахстанам вырас


Прэм’ер-міністр Беларусі адзначыў, што расце як беларускі экспарт у Казахстан, так і пастаўкі казахстанскай прадукцыі на рынак Беларусі.
Тавараабарот паміж Беларуссю і Казахстанам за восем месяцаў бягучага года павялічыўся больш як на 6%, паведаміў беларускі прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка.

Цяпер беларускі прэм’ер-міністр знаходзіцца ў Астане з афіцыйным візітам.

"У нас нядрэнная дынаміка, ужо ў гэтым годзе па беларускіх даных тавараабарот прырос больш як на 6%, і характэрна, што гэты рух у двухбаковым напрамку, гэта значыць расце як беларускі экспарт у Казахстан, так і казахстанскі экспарт у Беларусь", - адзначыў прэм’ер на відэа, якое апублікавана ў афіцыйным Telegram-канале беларускага ўрада.

Галоўчанка таксама паведаміў, што за 8 месяцаў гэтага года пастаўкі казахстанскіх тавараў у Беларусь павялічыліся больш як на 10%. Гэтую дынаміку, на яго думку, трэба падтрымліваць і развіваць у першую чаргу за кошт кааперацыйных праектаў у прамысловасці.

"Цяпер такіх праектаў 7. Гэта тыя праекты, якія паспяхова ўжо рэалізуюцца. Гэта трактарная тэхніка, камбайны, аўтамабілі, сельскагаспадарчае абсталяванне розных класаў", - адзначыў кіраўнік урада.

Галоўчанка таксама паведаміў, што ў рамках аднаго з самых буйных праектаў па стварэнні вытворчасці трактароў у індустрыяльнай зоне "Кастанай" завершана будаўніцтва цэха па вытворчасці ўніфікаваных кабін магутнасцю да 10 тысяч адзінак за год.

"Гэта будзе вельмі сур’ёзны дадатак у прамысловы патэнцыял Казахстана. І, вядома ж, на гэтай базе трэба рухацца далей", - лічыць кіраўнік Саўміна.

Як адзначыў прэм’ер, цяпер бакамі вывучаецца магчымасць арганізацыі вытворчасці не толькі элементаў і вузлоў трактарнай тэхнікі, але і станочнага парку, рухавікоў да трактарнай тэхнікі, дызель-генератарных і помпавых установак, аптычнай прадукцыі.

"Таму я думаю, што, абапіраючыся на ​​прамысловую кааперацыю і на гэтыя паспяховыя вынікі, трэба рухацца далей, не забываючыся і аб іншых сферах", - падсумаваў Галоўчанка.

Мінск, 28 кастрычніка 2022
Sputnik
 
Дата публикации:28.10.2022
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:958
 
Ключевые слова:
Беларусь-Казахстан Товарооборот Промышленная кооперация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме