https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У лютым беларускія ўлады маюць намер абмеркаваць з місіяй Міжнароднага валютнага фонду пытанне аб новай крэдытнай праграме


Пра гэта паведаміла старшыня праўлення Нацыянальнага банка Надзея Ермакова на прэс-канферэнцыі ў Мінску 30 студзеня.
Паводле яе слоў, хадайніцтва Беларусі аб новай праграме зараз знаходзіцца ў МВФ.

"У лютым мы будзем зноў весці размову па гэтым пытанні. Наша прапанова — рэфінансаваць тую запазычанасць, якая ёсць у нас перад МВФ", — сказала Ермакова.

Запазычанасць Беларусі перад МВФ зараз складае 3,8 млрд. долараў, дадала кіраўнік Нацбанка.

Як раней паведамляў БелаПАН, у 2012 годзе Беларусь павінна адправіць на пагашэнне знешняга дзярждоўгу больш як 1,6 млрд. долараў. У наступныя два гады (2013—2014) штогадовыя плацяжы па пагашэнні знешняга дзярждоўгу перавысяць 3 млрд. долараў.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, новы крэдыт МВФ можа выдзеліць Беларусі ў тым выпадку, калі афіцыйны Мінск пагодзіцца на праграму рэформ, якая будзе ўключаць жорсткую грашова-крэдытную і бюджэтна-падатковую палітыку, а таксама структурныя змяненні ў рэальным сектары эканомікі.

Нагадаем, у 2009—2010 гадах Беларусь атрымала пяць траншаў крэдыту МВФ по праграме stand-by. Агульная сума сродкаў, выдзеленых фондам у межах стабілізацыйнай праграмы, склала каля 3,46 млрд. долараў.

31 мая 2011 года ўрад і Нацбанк Беларусі адправілі ў МВФ заяўку на атрыманне чарговага крэдыту. У Мінску разлічваюць на атрыманне ад 3 да 7 млрд. долараў.

У кастрычніку Мінск наведала місія МВФ. Як заявіў 17 кастрычніка па выніках працы экспертаў фонду кіраўнік місіі Крыс Джарвіс, для пачатку перамоў па праграме фінансавай падтрымкі з боку МВФ уладам Беларусі неабходна зрабіць пераканаўчыя крокі ў эканамічнай палітыцы.

Аднак кіраўнік Нацбанка папракнула МВФ у палітызацыі пытання. "Крэдыту МВФ можа і не быць, — заявіла Надзея Ермакова на прэс-канферэнцыі 20 кастрычніка. — Нават калі мы на сто працэнтаў усё выканаем, застаюцца палітычныя моманты, і гэта галоўны фактар ва ўзаемаадносінах з МВФ. Не з гэтай місіяй, а з прадстаўнікамі шэрагу краін, што ўваходзяць у Савет дырэктараў МВФ. Ім больш важная палітыка, а не эканоміка". Паводле слоў Ермаковай, прадстаўнікі фонду не ўтойваюць сувязі паміж атрыманнем Беларуссю крэдыту і вызваленнем палітзняволеных.

БелаПАН
Мінск, 30 студзеня 2012
 
Дата публикации:30.01.2012
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2820
 
Ключевые слова:
Кредиты Международный валютный фонд Финансы Пресс-конференция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме