На першым пасяджэнні Савета пастаянных прадстаўнікоў краін СНД у 2012 годзе будуць абмяркоўвацца меры па паляпшэнні інфармацыйнага асвятлення дзейнасці Садружнасці
Як паведаміла прэс-служба выканкама, удзельнікі сустрэчы абмяркуюць меры па паляпшэнні інфармацыйнага асвятлення дзейнасці Садружнасці, намецяць план сваёй работы на 2012 год, у праект якога ўключаны пункты, якія прадугледжваюць фарміраванне парадкаў дня пасяджэнняў вышэйшых органаў СНД, падвядзенне вынікаў гэтых пасяджэнняў, разгляд дзейнасці шэрагу галіновых органаў і ходу выканання рашэнняў, праграм і планаў, прынятых у рамках Садружнасці.
Савет пастаянных прадстаўнікоў разгледзіць таксама прапанову ў праект парадку дня чарговага пасяджэння Савета міністраў замежных спраў СНД, намечанага на 6 красавіка гэтага года ў Астане. У праект парадку дня ўключаны пытанні, якія тычацца ўзаемадзеяння краін СНД у палітычнай сферы, у галіне спорту і турызму, міжнароднай маладзёжнай палітыкі, адукацыі, ваеннага супрацоўніцтва, аховы межаў, барацьбы з тэрарызмам, аховы навакольнага асяроддзя.
Па рашэнні душанбінскага саміта СНД (верасень 2011 года) старшынстваваць у Садружнасці на працягу 2012 года будзе Туркменістан ў асобе яго прадстаўнікоў адначасова ва ўсіх вышэйшых органах СНД. Таму на пасяджэнні савета пастаянных прадстаўнікоў старшынстваваць будзе пастаянны паўнамоцны прадстаўнік Туркменістана пры статутных і іншых органах Садружнасці, пасол Туркменістана ў Беларусі Ата Гундагдыеў.
Прыярытэтныя задачы на 2012 год Туркменістан прадставіў у канцэпцыі старшынства ў СНД. Асноўнымі з іх з`яўляюцца садзеянне працэсам, накіраваным на падтрыманне трывалага міру, стабільнасці і бяспекі на прасторы Садружнасці, умацаванне даверу і паразумення паміж дзяржавамі — удзельніцамі СНД, фарміраванне спрыяльных умоў для актывізацыі і пашырэння ўзаемавыгаднага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, умацаванне партнёрскага ўзаемадзеяння ў сферы энергетыкі, транспарту, сувязі і камунікацый. Сярод важнейшых кірункаў абазначаны таксама падтрымка і заахвочванне шырокіх культурных, гуманітарных, навуковых, адукацыйных, спартыўных сувязей паміж дзяржавамі Садружнасці.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 28 студзеня 2012