https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лукашэнка: Золатавалютныя рэзервы ўпершыню дастатковыя для падтрымання любога курсу нацыянальнай валюты


Банкаўская сістэма Беларусі працуе стабільна. Пра гэта Аляксандру Лукашэнку 16 студзеня падчас рабочай сустрэчы паведаміла старшыня праўлення Нацыянальнага банка Надзея Ермакова.
Як паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, Лукашэнка пацікавіўся тым, як развіваецца сітуацыя на фінансавых рынках, якія асноўныя тэндэнцыі канца мінулага і пачатку гэтага года. "Розныя былі меркаванні, размовы пра тое, што мы тут ледзь ці не палітыку збіраемся мяняць у фінансавай сферы. Розных чутак хапала правакацыйных. Паводле маіх звестак, Нацыянальны банк і ўрад з годнасцю прайшлі гэты перыяд. І, як паказаў час, чуткі гэтыя былі нічым не абгрунтаваныя", — зазначыў кіраўнік дзяржавы.

"Золатавалютныя рэзервы ў нас упершыню ў гісторыі дастатковыя для таго, каб сёння любы курс нацыянальнай валюты падтрымліваць. Але ён павінен быць абгрунтаваным, разумным, як мы дамаўляліся, і абавязкова свабодным", — падкрэсліў Лукашэнка.

Надзея Ермакова паведаміла афіцыйнаму лідару, што сітуацыя на валютнай біржы і ў банкаўскай сістэме ў цэлым складваецца нядрэнная. Па стане на 1 студзеня 2012 года сфарміраваны золатавалютныя рэзервы ў 7,9 млрд. долараў па міжнародных стандартах.

Паводле слоў Ермаковай, ліквіднасць у банкаўскай сістэме знаходзіцца ў норме, росту праблемных крэдытаў не назіраецца, банкі і плацежная сістэма працуюць устойліва і без збояў. На наяўным рынку сітуацыя таксама спакойная. Насельніцтва прадае ў дзень на 5-7 млн. валюты ў доларавым эквіваленце больш, чым купляе. "У эканоміцы склалася сітуацыя, калі яна забяспечвае сама сябе без дадатковай падтрымкі банкаўскай сістэмы", — канстатавала кіраўнік Нацбанка.

Лукашэнка даручыў падтрымліваць устойлівую працу банкаўскага сектара Беларусі.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 16 студзеня 2012
 
Дата публикации:16.01.2012
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2846
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Курс валют Экономика Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме