Як паведамілі ў Нацыянальным банку, у трэцім квартале знешні доўг знізіўся на 585,4 млн. долараў, або на 1,8% у параўнанні са звесткамі за другі квартал.
У разліку на душу насельніцтва валавы знешні доўг на 1 кастрычніка склаў 3 тыс. 443,3 долара супраць 2 тыс. 995 долараў на 1 студзеня 2011 года.
Пры гэтым знешні доўг органаў дзяржаўнага кіравання за студзень—верасень узрос на 18,2% і дасягнуў 11 млрд. 885,4 млн. долараў.
Знешні доўг органаў грашова-крэдытнага рэгулявання на 1 кастрычніка 2011 года склаў 1 млрд. 328,1 млн., знізіўшыся за тры кварталы на 28,4%.
Запазычанасць камерцыйных банкаў узрасла за дзевяць месяцаў на 17,3% да 6,75 млрд. долараў.
Знешні доўг іншых сектараў эканомікі склаў 11 млрд. 634,5 млн., павялічыўшыся на 17,4%.
Прамыя інвестыцыі (міжфірменнае крэдытаванне) узраслі на 11,2% да 917,9 млн. долараў на 1 кастрычніка 2011 года.
Паводле звестак Нацбанка, на абслугоўванне знешняга доўгу за дзевяць месяцаў было выдзелена 4 млрд. 350,1 млн. долараў (9,9% ВУП або 13% экспарту тавараў і паслуг). Са згаданай сумы 3 млрд. 585 млн. долараў склалі выплаты па асноўным доўгу, а 765,1 млн. долараў — плацяжы па працэнтах.
Валавы знешні доўг Беларусі ўяўляе сабой нявыплачаную суму фактычна наяўных і неабумоўленых абавязацельстваў, якая патрабуе выплаты асноўнага доўгу і/або працэнтаў дэбіторам у наступны перыяд часу і ўяўляе сабой абавязацельствы рэзідэнтаў Беларусі перад нерэзідэнтамі.
Валавы знешні доўг уключае ў сябе доўг органаў дзяржаўнага кіравання, органаў грашова-крэдытнага рэгулявання, банкаў і іншых сектараў эканомікі.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 13 снежня 2011