https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэм`ер-міністры краін СНД падпісалі дагавор аб зоне свабоднага гандлю


Дагавор аб зоне свабоднага гандлю СНД падпісаны 18 кастрычніка ў Санкт-Пецярбургу паводле вынікаў пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў краін Садружнасці.
"У выніку доўгіх, вострых, але ўсё-такі канструктыўных перамоў мы прыйшлі да вырашэння галоўнага пытання, дзеля якога мы сёння сабраліся. Мы дамовіліся пра падпісанне сёння дагавора аб зоне свабоднага гандлю ў СНД", — цытуе РІА Новости прэм`ер-міністра Расіі Уладзіміра Пуціна.

Паводле яго слоў, размова ідзе пра стварэнне новага падмурку гандлёва-эканамічных адносінаў у межах Садружнасці.

"Гэта фундаментальны дакумент, які будзе ляжаць у аснове адносінаў на доўгую перспектыву", — сказаў Пуцін.

Ён адзначыў, што яшчэ ў 1994 годзе краіны СНД падпісалі дагавор аб стварэнні зоны свабоднага гандлю, аднак той дакумент не быў ратыфікаваны многімі дзяржавамі, у тым ліку Расіяй. Праца над новым дакументам вялася амаль дзесяць гадоў, а з 2009 года ішла ў інтэнсіўным рэжыме, вынік дасягнуты дзякуючы кваліфікаванай экспертнай рабоце, адзначыў прэм`ер-міністр РФ.

"Сёння можна меркаваць, як і якімі тэмпамі рос бы наш тавараабарот, калі б такая зона свабоднага гандлю ў нас працавала", — заявіў Пуцін.

Паводле яго слоў, вынік доўгіх дыскусій у аўторак стаў нечаканым. "Мы дамовіліся, узгаднілі, паправілі тэкст і ўзгаднілі яго канчаткова", — сказаў кіраўнік расійскага ўрада.

Дагавор прадугледжвае спрашчэнне прававых асноў гандлёва-эканамічных адносінаў паміж краінамі, якія яго падпішуць, замену шэрагу шматбаковых і прыблізна 100 двухбаковых дакументаў, якія рэгламентуюць сёння рэжым свабоднага гандлю на прасторы Садружнасці.

Былі таксама падпісаны пагадненне аб асноўных прынцыпах палітыкі ў галіне валютнага рэгулявання і валютнага кантролю ў краінах СНД і рашэнне аб канцэпцыі стратэгічнага развіцця чыгуначнага транспарту дзяржаў Садружнасці да 2020 года. Усяго ў Санкт-Пецярбургу падпісана 28 дакументаў.

БелаПАН
Мінск, 18 кастрычніка 2011
 
Дата публикации:18.10.2011
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:3027
 
Ключевые слова:
Зона свободной торговли Содружество независимых государств Интеграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме