"Сёньня стаіць пытаньне, і прынцыпова прынятае рашэньне, што будзе ўзяты крэдыт у Ашчадбанку РФ у памеры $ 1 млрд, пад забесьпячэньне акцый "Нафтану", - заявіла Ермакова, выступаючы ў Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу, перадае Інтэрфакс.
Беларусь разьлічвае прыцягнуць крэдыт МВФ для рэфінансаваньня папярэдніх запазычаньняў
Ермакова заявіла, што беларускія ўлады маюць намер весьці перамовы зь Міжнародным валютным фондам пра атрыманьне новага крэдыту, які можа быць накіраваны на аплату папярэдніх запазычаньняў.
"Цяпер прыяжджае місія МВФ, яна будзе ажыцьцяўляць маніторынг, а ў далейшым мы разглядаем працу місіі як перамоўную, з таго пункту гледжаньня, каб затым нам даць дадатковыя крэдыты для рэфінансаваньня тых крэдытаў, па якіх хутка наступяць тэрміны вяртаньня", - заявіла Ермакова.
Беларусь атрымала 400 мільёнаў даляраў іранскага крэдыту
Беларусь мае намер прыцягнуць крэдыты Ірану на 400 мільёнаў даляраў, заявіла Ермакова.
"Разглядаецца пытаньне пра атрыманьне крэдытаў Ірана дзесьці на 400 мільёнаў. Прынцыповае рашэньне іранскім бокам прынятае", - паведаміла кіраўніца Нацбанку.
3 кастрычніка 2011
Радыё Свабода