Паводле інфармацыі БВФБ, попыт склаў 24 млн. 621 тыс. долараў, прапанова — 8 млн. 691 тыс., аб`ём — 24 млн. 621 тыс. У таргах удзельнічала 17 банкаў.
Курс еўра вырас з 7.498 да 7.550 рублёў (новы рэкорд). Аб`ём таргоў, у якіх удзельнічала 20 банкаў, склаў 2 млн. 966 тыс. еўра, попыт — 3 млн. 209 тыс., прапанова — 2 млн. 966 тыс.
Курс расійскага рубля павялічыўся са 172,02 да 173,31. У таргах удзельнічалі 24 банкі. Аб`ём — 409 млн. 844 тыс., попыт — 418 млн. 672 тыс., прапанова — 409 млн. 844 тыс.
Праводзіліся таксама таргі швейцарскім франкам (6.191 рубель, ці +56).
Курс кошыка валют (долар, еўра, расійскі рубель) на 28 верасня складае 1.940,52 рубля (новы рэкорд). Гэта на 0,48% больш за паказчык папярэдняга дня (1.931,20). З пачатку года курс кошыка вырас на 83,99%, долара — на 86,13%, еўра — на 90,07%, расійскага рубля — на 76,06%.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 27 верасня 2011